Вызенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Вызенка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Пятніцаў
Вусьце Морач
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 22 км
Плошча басэйну 109 км²

Вы́зенка, Вызьнянка  — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Морачы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Салігорскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 22 км. Плошча вадазбору 109 км².

На рацэ стаіць мястэчка Вызна.

Пачынаецца за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Пятніцаў, цячэ паўднёва-заходняй ускраінай Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Морач (прыток Случы), каля вёскі Малога Рожану. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча. На рацэ каля мястэчка Вызны плаціна і сажалка плошчай 5,2 га[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 108.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 108.