Выпраменьваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адлюстраваньне пранікальных мажлівасьцяў трох кшталтаў іянізуючай радыяцыі. Альфа-часьцінка (α) спыняецца аркушам паперы, бэта-часьцінка (β) — лістом алюміну. Гамма-хвалі (γ) праходзяць і скрозь тоўсты пласт волава, але магутнасьць у час праходжаньня скрозь матэрыю зьніжаецца.

Выпраменьваньне — працэс выпрамяненьня і распаўсюджваньня ў прасторы энэргіі ў выглядзе хваляў і часьцінак. Паводле спосабу ўзаемадзеяньня з матэрыяй выпраменьваньне падзяляюць на два кшталты: іянізавальнае і неіянізавальнае. Іянізуючае выпраменьваньне таксама называюць радыяцыяй. Узорамі неіянізуючага выпраменьваньня зьяўляюцца радыёхвалі, цяпло і сьвятло. Часьцінкі або хвалі выпрамяняюць (то бок зыходзяць ва ўсі бакі ад крыніцы выпраменьваньня), што прывяло да ўласнай сыстэмы фізычных вымярэньняў, якія выліліся ў навуку радыямэтрыя.

Выкарыстаньне выпраменьваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Рэнтгенаграфія і Прамянёвая тэрапія

Выпраменьваньне, галоўным чынам — электрамагнітнае — выкарыстоўваецца для дыягностыкі, лекаваньня і дасьледваньняў. Так, рэнтгенаўскія хвалі праходзяць скрозь цягліцы і іншыя мяккія тканкі, але спыняюцца перад шчыльнымі часткамі цела і ўтварэньнямі. Гэтая ўласьцівасьць дапамагае лекарам лякалізаваць пашкоджаньні касьцей або злаякасныя пухліны. Апошнія таксама паддаюцца лекаваньню: радыяцыя іянізуе вузы пухліны і або забівае яе, або спыняе яе рост.

Камунікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усе сучасныя сродкі сувязі выкарыстоўваюць электрамагнітнае выпраменьваньне. Бяздротавую сувязь забясьпечвае радыёвыпраменьваньне, а ў оптавалакне з-за малога каэфіцыенту паглынаньня звычайна выкарыстоўваецца інфрачырвонае выпраменьваньне.[1]

Навука[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дасьледнікі выкарыстоўваюць уласьцівасьці радыяактыўных атамаў для вызначэньня ўзросту арганічных матэрыялаў. Узрост у іх вызначаецца радыявугляродным аналізам паводле колькасьці пазасталага нестабільнага ізатопу вугляроду-14. Пазначаныя атамы выкарыстоўваюцца для адсочваньня распаўсюджаньня забруджвальнікаў у асяродзьдзі або розных рэчываў у арганізмах.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Семенов Ю.А. Оптоволоконные каналы (рас.).