Высоцак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Высоцак
лац. Vysocak
укр. Висоцьк
Герб Высоцку Сьцяг Высоцку
Першыя згадкі: 1005
Краіна: Украіна
Вобласьць: Ровенская
Раён: Дубровіцкі
Плошча:
  • 1,85 км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 3658
Паштовы індэкс: 34111
КОАТУУ: 5621882001
Геаграфічныя каардынаты: 51°43′18″ пн. ш. 26°39′3″ у. д. / 51.72167° пн. ш. 26.65083° у. д. / 51.72167; 26.65083Каардынаты: 51°43′18″ пн. ш. 26°39′3″ у. д. / 51.72167° пн. ш. 26.65083° у. д. / 51.72167; 26.65083
Высоцак на мапе Ўкраіны
Высоцак
Высоцак
Высоцак
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Высоцак (укр. Висоцьк) — вёска ва Ўкраіне, на рацэ Гарыні. Цэнтар сельскай рады Дубровіцкага раёну Ровенскай вобласьці. Насельніцтва на 2001 год — 2235 чалавек. Знаходзіцца за 21 км на поўнач ад Дубровіцы.

Высоцак — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім Высоцак, відаць, утварыўся ад назвы гары, насыпанай тут у старажытнасьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія часы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўспамін пра Высоцак датуецца 1005 годам, калі ён знаходзіўся ў валоданьні дубровіцкіх князёў. У Кіеўска-Пячэрскім патэрыку рэдакцыі Ёсіфа Трызны значыцца:

« …третіе богомоліе епископию постави(хъ) и придахъ к ней городиъ съ погостиъ в послушаніе и священне и благословенне держати себъ въ туровской епископіи : Пинскъ,.. Дубровица, Виъсочко… и поставихъ перваго епископа Фъому… »

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сядзіба, медзярыт XIX ст.

У 1340-я гады Высоцак далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ён увайшоў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Гальшанскіх, Саламярэцкіх, Кашоўскіх, Гедройцаў і іншых.

У 1593 і 1613 гадох Высоцак спустошылі казацкія загоны Налівайкі. У 1639 годзе Ян Уладзіслаў Саламярэцкі разам з маці фундаваў у ім царкву. У гэты час Высоцак быў цэнтрам ключа, тут існаваў замак. У 1654 годзе мястэчка зруйнавалі татары. З 1668 году Высоцак знаходзіўся ў валоданьні Пінскага езуіцкага калегіюму. За езуітамі мястэчка ўпарадкавалі, а побач з замкам узьвялі касьцёл. Паводле люстрацыі 20 студзеня 1774 году, тут было 83 будынкі, аточаны ровам замак, касьцёл і царква з званіцай.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква, да 1915 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Высоцак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце Менскай губэрні. У 1805 годзе разам з колішнім Дубровіцкім графствам мястэчка перавялі ў склад Ровенскага павету Валынскай губэрні. На 1845 год у Высоцку было 90 двароў, на 1891 год — 187, на 1907 год — 234, на 1912 год — 344 (разам зь вёскай Рэчыцай).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Высоцак занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 лістапада 1917 году абвяшчалася Ўкраінская Народная Рэспубліка з прэтэнзіяй на Высоцак. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, сьпярша ў Сарненскім, а з 1 студзеня 1923 году — у Столінскім павеце Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Высоцак у склад УССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1774 год — 265 чал., зь іх 7 юдэяў
  • XIX стагодзьдзе: 1850 год — 234 чал. (130 муж. і 104 жан.); 1891 год — 1482 чал., зь іх сялянаў 620 муж. і 596 жан., вайскоўцаў 129 муж. і 137 жан.; 1895 год — 1815 чал., зь іх 1702 праваслаўныя, 13 каталікоў, да 100 пратэстантаў[1]
  • XX стагодзьдзе: 1907 год — 2038 чал., зь іх мяшчанаў 21 муж. і 29 жан., сялянаў 951 муж. і 940 жан., вайскоўцаў 48 муж. і 49 жан.; 1912 год — 2776 чал. (разам зь вёскай Рэчыцай)
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 2235 чал.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Высоцку працуе дашкольная ўстанова, сярэдняя і музычная школы.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць бібліятэка, дом культуры.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сынагога, 1935 г.

Інфрастуктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Высоцку дзейнічае народны музэй гісторыі мястэчка

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Замак (XVI ст.)
  • Касьцёл (XVII ст.)
  • Сынагога
  • Сядзіба (XVIII ст.)
  • Царква (XVII ст.; Сьвяты Пасад)

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 111.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]