Вышаград (Вугоршчына)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вышаград
вуг. Visegrád
Вышаград
Герб Вышаграду
Першыя згадкі: 1009
Краіна: Вугоршчына
Мэд’е: Пэшт
Мэр: Андраш Фэледзьхазі
Плошча: 33,27 км²
Насельніцтва (2014)
колькасьць: 1783 чал.
шчыльнасьць: 53,59 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 26
Паштовы індэкс: 2025
Геаграфічныя каардынаты: 47°47′8.815″ пн. ш. 18°58′12.882″ у. д. / 47.78578194° пн. ш. 18.970245° у. д. / 47.78578194; 18.970245Каардынаты: 47°47′8.815″ пн. ш. 18°58′12.882″ у. д. / 47.78578194° пн. ш. 18.970245° у. д. / 47.78578194; 18.970245
Вышаград на мапе Вугоршчыны
Вышаград
Вышаград
Вышаград
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Сайт (вуг.)

Вышаград, таксама Вішэград (па-вугорску: Visegrád) — горад у цэнтральнай частцы Вугоршчыны, у мэд’е Пэшце. Насельніцтва — 1 783 чалавекі[1] (2014 год).

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Вышэград мае славянскае паходжаньне, азначае высокі град, або «верхні замак». У сучасным славацкім і чэскім правапісе Vyšehrad.

З такой жа назвай існуюць: горад Вішаград у Босьніі і Герцагавіне; горад ва Ўкраіне побач з Кіевам з назвай Вышгарад; мястэчка ў Польшчы з назвай Вышогруд і замак Вышаград у Празе.

Замак Вышаград называецца па-вугорску Fellegvár, што літаральна азначае «хмарныя вежы»[2]. Па-нямецку горад называецца Plintenburg.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замак у часы кіраваньня караля Мацяша
Руіны Вышаградзкага замку на карціне Марка Каролі, 1826 год.
Вышаград ў 16 стагодзьдзі (1595), малюнак Ёрыса Гуфнагеля

Вышаград упершыню згадваецца ў 1009 годзе як камітацкі горад, у якім знаходзіўся архібіскуп. Пасьля спусташальнага мангольскага ўварваньня ў Эўропу ў 1242 годзе горад быў адноўлены ў трохі іншым месцы на поўдні. У XIII стагодзьдзі ў Вышаградзе была пабудавана Вышаградзкая фартэцыя. Кароль Карл I Робэрт зрабіў Вышаград сваёй каралеўскай рэзыдэнцыяй, з 1325 году ён стаў сталіцай Вугоршчыны.

У 1335 годзе Карл правёў у Вышаградзе двухмесячны сход з чэскім каралём Янам Люксэмбургам і польскім каралём Казімерам III. Гэта падзея мела вырашальнае значэньне ва ўсталяваньні міру паміж трыма каралеўствамі і стварэньні зьвязу паміж Польшчай і Вугоршчынай супраць Габсбургаў у Аўстрыі. Другі сход адбыўся ў 1338 годзе.

Жыгімонт, імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі і кароль Вугоршчыны і Харватыі, перанёс каралеўскую рэзыдэнцыю ў Буду паміж 1405 і 1408 гадамі. Вугорскі кароль Мацей Корвін, выкарыстоўваў Вышаград як загарадную рэзыдэнцыю.

Вышаград страціў значэньне пасьля падзелу Вугорскага каралеўства, якое адбылося пасьля бітвы пры Мохачы ў 1526 годзе.

У XVIII стагодзьдзі Вышаградзкая фартэцыя і палац былі разбураны войскамі Габсбургаў падчас вайны за Вугоршчыну. Да нашага часу цалкам захавалася толькі адна вежа фартэцыі — Вежа Саламона. Паводле легенды, менавіта ў гэтай вежы ў свой час сядзеў Улад Цэпеш.

У 1991 годзе вядучыя палітычныя дзеячы Вугоршчыны, Чэхаславаччыны і Польшчы сустрэліся тут, каб сфармаваць пэрыядычныя форумы, Вышаградзкую групу з наўмысным намёкам на сустрэчы, што праходзілі тут шмат стагодзьдзяў таму.

У 2000 годзе Вышаграду былі вернуты гарадзкія прывілеі.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вежа Саламона
Вышаградзкі замак
Каралеўскі палац

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вышаград (Вугоршчына)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў