Вэрпаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэрпаль
польск. Werpol
Былая назва: Вярхполя
Мясцовая назва: Verpol
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Нурэц-Станцыя
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-330
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°25′0″ пн. ш. 23°7′0″ у. д. / 52.41667° пн. ш. 23.11667° у. д. / 52.41667; 23.11667Каардынаты: 52°25′0″ пн. ш. 23°7′0″ у. д. / 52.41667° пн. ш. 23.11667° у. д. / 52.41667; 23.11667
Вэрпаль на мапе Польшчы
Вэрпаль
Вэрпаль
Вэрпаль

Вэрпаль (па-польску: Werpol, па-падляску: Verpol[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьвятых Кузьмы й Дзям’яна ў Цяляцічах[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Ўзьнясеньня Крыжа Панскага ў Такарах[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска ўзгадваецца ў 18 ст. як Вярхполя[2]. У міжваенны пэрыяд Вэрпаль прыналежаў да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 26 жыхароў у фальварку (14 каталікоў палякаў і 12 праваслаўных беларусаў) і 205 жыхароў у вёсцы (36 каталікоў і 169 праваслаўных; 27 палякаў і 168 беларусаў)[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810072-0038008?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. ^ а б Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 212
  3. ^ Parafia Prawosławna pw. Śww. Kosmy i Damiana w Telatyczach (пол.) Праверана 2 чэрвеня 2016 г.
  4. ^ TOKARY – Parafia Podwyższenia Krzyża Świętego (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 2 чэрвеня 2016 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 26 (пол.) Праверана 2 чэрвеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]