Вэстэрнізацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Японскі князь Ёрыхіта Хігашыфушымі(ja) у вайсковай форме заходняга ўзору (1895 г.)

Вэстэрнізацыя (анг. Western — «заходні») — перанакіраваньне разьвіцьця грамадзтва на ўзор культуры краінаў Захаду, што прадугледжвае засваеньне заходніх ладу жыцьця(en) і моды, каштоўнасьцяў маралі і этыкі, стэрэатыпаў мысьленьня і паводзінаў. Найчасьцей пераймаюцца верацярпімасьць(pl), народаўладзьдзе, міжэтнічная цярпімасьць(en), свабода зьвестак і творчасьці, эканамічны лібэралізм. Звычайна праводзіцца кіраўніцтвам дзяржаваў: Вялікае Княства Літоўскае ў XVI—XVIII ст., Маскоўскае царства на пачатку XVIII ст., Японская імпэрыя ў 2-й палове XIX ст. — XX ст. Часам выклікае супраціў чыноўнікаў (Мусульманскі сьвет(ar), СССР), веравызнавальных супольнасьцяў, народнасьцяў і саслоўяў. У краінах, якія здабылі незалежнасьць пры распадзе СССР у 1991 г., ператварылася ў амэрыканізаваньне(en). Асноўнымі рэчышчамі ажыцьцяўленьня служаць заходнія сродкі масавай інфармацыі (пэрыёдыка, радыё, Сеціва, тэлебачаньне), міжасабовыя і міжурадавыя зносіны з краінамі Захаду, распаўсюд заходніх культурных артэфактаў (адзеньне, відэакасэта, кампутарная праграма, кніга, фільм)[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]