Вэстэрос

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэстэрос
швэдз. Västerås
Вэстэроскі хмарачос
Вэстэроскі хмарачос
Герб Вэстэросу


Краіна: Швэцыя
Лэн: Вэстманлянд
Плошча: 52,9 км²
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 117 746 чал.
шчыльнасьць: 2225,82 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 021
Паштовы індэкс: 72X XX
Геаграфічныя каардынаты: 59°37′2.348″ пн. ш. 16°32′31.765″ у. д. / 59.61731889° пн. ш. 16.54215694° у. д. / 59.61731889; 16.54215694Каардынаты: 59°37′2.348″ пн. ш. 16°32′31.765″ у. д. / 59.61731889° пн. ш. 16.54215694° у. д. / 59.61731889; 16.54215694
Вэстэрос на мапе Швэцыі
Вэстэрос
Вэстэрос
Вэстэрос
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.vasteras.se

Вэстэрос (па-швэдзку: Västerås) — горад у Швэцыі, за 112 км на паўночны захад ад Стакгольму, цэнтар аднайменнай камуны і лэну Вэстманлянду. Разьмешчаны на возеры Мэлярэне ў вусьці ракі Свартану. Насельніцтва на 2015 год — 117 746 чалавек (пяты паводле колькасьці насельніцтва горад Швэцыі).

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З пачатку свайго заснаваньня ў X стагодзьдзі горад называўся А́рас (гэта азначала ў той час «вусьце ракі»), пазьней — Вэстра Арас (даслоўна «Заходні Арас», каб адрозьніваць яго ад Усходняга Арасу), і ў пачатку XVII стагодзьдзя набыў сучасную назву Вэстэрос (што ўжо можна перакласьці як «(Горад) на захад ад узгорку», т. б. ад узгорку Бадэлюндаосэн).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вэстэроская катэдра

Вэстэрос быў заснаваны ў 990 годзе і належыць да найстарэйшых гарадоў Швэцыі (разам з Сыгтунай, Люндам і Скарай, якая старэйшая за вышэйпералічаныя гарады ўсяго на два гады). У гэты час Вэстэрос быў другім паводле значнасьці горадам Швэцыі. З XII стагодзьдзя Вэстэрос становіцца значным цэнтрам хрысьціянства. У XIII стагодзьдзі ў ім быў узьведзены ўмацаваны замак. У 1521 годзе мела месца Бітва за Вэстэрос, у якой войскі Густава Вазы перамаглі датчанаў. У 1527 годзе ў Вэстэроскім замку адбыўся г. зв. Рэфармацыйны рыксдаг, на якім Густаў Ваза скасаваў каталіцтва ў якасьці афіцыйнай рэлігіі краіны. У 1623 годзе біскуп Юганэс Рудбэкіюс заснаваў у Вэстэросе першую ў Швэцыі гімназію, а ў 1630 годзе — першую школу для дзяўчынак. У тым самым годзе ў Вэстэросе быў выяўлены першы выпадак паляндры. Горад таксама неаднаразова цярпеў ад пажараў, у т. л. у 1714 годзе. У 1907 годзе ў Вэстэросе быў пабудаваны Гарадзкі гатэль, які ўключаў 40 пакояў, рэстарацыі, музычныя кавярні ды краму па продажы алкаголю. З канца XIX стагодзьдзя Вэстэрос становіцца значным прамысловым цэнтрам: тут пабачылі сьвет такія прадпрыемствы як электратэхнічнае ASEA (з 1988 году — ABB), Nordiska Metall AB, а таксама першы супэрмаркет сеткі ICA.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вэстэроссховішча мультымэдыйных матэрыялаў