Вэст-Індыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэст-Індыя

Вэст-І́ндыя (па-нідэрляндзку: West-Indië, «Заходняя Індыя») — традыцыйная назва астравоў Карыбскага мора, у адрозьненьне ад Ост-Індыі («Усходняй Індыі») — краінаў Паўднёвай і Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Варта адзначыць, што Вэст-Індыя і Заходняя Індыя — гэта цалкам розныя рэгіёны, хоць «Вэст-Індыя» і перакладаецца даслоўна як «Заходняя Індыя», але ёй не зьяўляецца.

Вэст-Індыя разьмяшчаецца паміж Паўднёвай і Паўночнай Амэрыкай, паміж 10° і 26° паўночнай шыраты і 59°—85° заходняй даўгаты, ад вусьця Арынока да паўастравоў Флорыда і Юкатан.