Вюртэмбэрскі дом

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Вюртэмбэрскіх на браме ў палацавым парку Альтгаўзэну

Вюртэмбэрскі дом (па-нямецку: Haus Württemberg — старажытны нямецкі шляхецкі род, які мае свае карані ў асяродзьдзі Саліяў, кіраваў Вюртэмбэргам з канца XII стагодзьдзя да 1918 году. Галоўнымі супернікамі Вюртэмбэргаў за вяршэнства ў Швабіі традыцыйна былі Цэрынгены і Фюрстэнбергі. Па выніках Напалеонаўскіх войнаў вюртэмбэрскія кіраўнікі, быўшы найбліжэйшымі сваякамі Раманавых праз Марыю Фёдараўну, нарасьцілі свае ўладаньні і прынялі каралеўскі тытул (гл. Каралеўства Вюртэмбэрг). Адна з галінаў роду да канца XVIII стагодзьдзя правіла графствам Манбэльярскім на тэрыторыі сучаснай Францыі.

Вядомыя прадстаўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэзыдэнцыі Вюртэмбэргаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выява Назва Месцазнаходжанне Стыль
Старая Штутгарцкая рэзыдэнцыя Штутгарт Рэнэсанс
Новая Штутгарцкая рэзыдэнцыя Штутгарт Клясыцызм
Людвігсбурская рэзідэнцыя Людвігсбург Барока
Гоэнгаймскі замак Гоэнгайм Барока
Альтсгаўзэн Альтсгаўзэн Барока
Віла Фаварыт Людвігсбург Барока
Віла Салітуд Штутгарт Ракако

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вюртэмбэрскі домсховішча мультымэдыйных матэрыялаў