Вяземскае ўзвышша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вяземскае ўзвышша — узвышша ў Эўрапейскай частцы Расеі, у Смаленскай вобласьці. Найвышэйшая частка Смаленскага ўзвышша. Тэрытарыяльна разьмяшчаецца ў асноўным у Вяземскім раёне Смаленскай вобласьці. Найвышэйшы адзнака: 319 мэтраў над узроўнем мора каля вёскі Мар'іна на паўднёвым захадзе ад Вязьмы, гэты пункт зьяўляецца найвышэйшай адзнакай Смаленскай вобласьці і Смаленска-Маскоўскага ўзвышша. Узьнікла ў дачвэртычны час.

Узвышша складаецца з вапнякоў карбону і ў большай частцы перакрываецца лёсападобнымі суглінкамі. Рэльеф: буйна-ўзгорыста-градавы краявых утварэньняў з ваганьнем вышыняў у 20-25 м у выглядзе добра выяўленых палосаў, падзеленых участкамі палогахвалістых марэнных раўнінаў. Узвышша ўтварае натуральны водападзел басэйнаў рэк Угры, Дняпра і Вазузы.