Вязынь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вязынь
лац. Viazyń
Цэнтар вёскі
Цэнтар вёскі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Вялейскі
Сельсавет: Вязынскі
Насельніцтва: 557 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1771
Паштовы індэкс: 222445
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°21′0″ пн. ш. 27°10′0″ у. д. / 54.35° пн. ш. 27.16667° у. д. / 54.35; 27.16667Каардынаты: 54°21′0″ пн. ш. 27°10′0″ у. д. / 54.35° пн. ш. 27.16667° у. д. / 54.35; 27.16667
Вязынь на мапе Беларусі ±
Вязынь
Вязынь
Вязынь
Вязынь
Вязынь
Вязынь
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вя́зынь[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Іліі. Цэнтар сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 557 чалавек. Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Вялейкі.

Вязынь — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Вязынь упамінаецца ў 2-й палове XV ст. як уладаньне Саковічаў. Ад Ю. Саковіча маёнтак перайшоў да ягонага сына Войцеха (памёр у 1522 годзе), які паводле маёнтку Насілаў пісаўся панам Насілоўскім, потым — сыну апошняга, ваяводу віцебскаму Юрыю Насілоўскаму (памёр у 1544 годзе). За ім у Вязыні ў 1543 годзе заснавалі касьцёл, у гэты ж час паселішча, імаверна, атрымала статус мястэчка. Тым часам першы ўпамін пра Вязынь як мястэчка датуецца 1552 годам.

У 2-й палове XVI ст. Вязынь перайшла да Вітунскіх: Я. Вітунскі значыцца як уладальнік паселішча ў 1616 годзе пры разьмежаваньні з суседнім маёнткам Куранцом. Пазьней паселішча перайшло ў валоданьне Віленскага жаночага кляштару бэнэдыктынак пры касьцёле Сьвятой Кацярыны. Як уласнасьць бэнэдыктынак мястэчка ўпамінаецца ў 1627 і 1638 гадох пры разьмежаваньнях іхных зямель і пры парушэньні межаў Вязынскай пушчы з боку ваяводы смаленскага А. Гасеўскага, у 1674 годзе пры разьмежаваньні з маёнткам віленскіх бэрнардынак Рабунем.

У 1721 годзе кляштарныя маёнтак Вязынь і фальварак Седзіца мелі спрэчныя землі з Маладэчнам і Селішчам пана Міхала Казімера Коцела. У 1736 годзе ўпамінаецца царква ў Вязыні, на якую кляштар бэнэдыктынак выдзеліў паўвалокі зямлі. У 1770 годзе адбылося яшчэ адно разьмежаваньне з суседнімі маёнткамі Селішчам і Ляўковам. У 1791 годзе ў мястэчку збудавалі царкву Прачыстай Багародзіцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Вязынь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Менскай, з 1843 году — Віленскай губэрні. У 1808 годзе мястэчка перайшло да Гяцэвічаў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Вязыні дзейнічалі царква, каталіцкая капліца і сынагога. У пачатку XX ст. — валасная ўправа, народная вучэльня (91 вучань і 2 настаўнікі), аднаклясная царкоўнапрыходзкая школа, 359 дзесяцінаў зямлі. У 1810—1913 гадох тут, у маёнтку Гяцэвічаў. працавалі бровар (10 работнікаў), у 1810—1913 гадох — млын (18 работнікаў).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Вязынь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вязынь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці накіроўвалі ў Народны Сакратарыят скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[2]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Вязынь ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Вязынь увайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 272 двары, на 1993 год — 329, на 1996 год — 332. У 2000-я гады Вязынь атрымала афіцыйны статус «аграгарадку»[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1859 год — 367 чал.; 1881 год — 270 чал.[4]; 1897 год — 601 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 602 чал.; 1921 год — 507 чал.[5]; 1970 год — 825 чал.; 1993 год — 778 чал.[6]; 1996 год — 723 чал.[7]; 1999 год — 672 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 557 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Вязыні працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, паліклініка, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьвятой Ганны (1830)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 145
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  3. ^ Вязынь(недаступная спасылка), Государственный центр картографо-геодезических материалов и данных Республики Беларусь
  4. ^ Krzywicki J., Jelski A. Wiazyń // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 276.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  6. ^ Насевіч В., Новікава Г. Вязынь // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 386.
  7. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 341.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]