Вялікае княства Рускае (1432—1435)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вялікае княства Рускае — фэадальная дзяржава са сталіцай у Полацку, якая існавала зь верасьня 1432 па лета 1435, і займала Полацкую, Віцебскую, Смаленскую землі, а таксама ўсю Ўкраіну ў складзе Вялікага Княства Літоўскага ў межах 1-й чвэрці 15 ст. Утварылася пад кіраўніцтвам дэтранізаванага вялікага князя Сьвідрыгайлы ў выніку выбуху грамадзянскай вайны ў ВКЛ і завастрэньня ўнутрыдзяржаўнага канфэсійнага канфлікту. Палітычная ўлада ў княстве належала пераважна да рускіх праваслаўных фэадалаў. Княства намінальна спыніла сваё існаваньне пасьля ваеннага паражэньня Сьвідрыгайлы ў бітве пад Вількамірам (1435).

Вялікае княства Рускае
па-ўкраінску: Велике князівство Руське

1432—1435
Герб
Герб
[[Файл:{{{Месцазнаходжаньне}}}|282пкс|Месцазнаходжаньне {{{НазваЎРоднымСклоне}}}]]
Афіцыйная мова Стараўкраінская мова
Сталіца Полацак, Кіеў
Форма кіраваньня Манархія
Сьвідрыгайла