Вялікалуцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Вялікалуцкі раён
Великолукский район
Coat of Arms of Velikoluksky rayon (Pskov oblast).png
Flag of Velikoluksky rayon (Pskov oblast).png
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Пскоўскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Вялікія Лукі
Дата ўтварэньня 9 верасьня 1927
Насельніцтва 23 400
Плошча 2960 км²
Месцазнаходжаньне Вялікалуцкага раёну
Вялікалуцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Код аўтам. нумароў 60
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вялікалуцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Пскоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Вялікія Лукі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча раёну — 2960 км².

Раён мяжуе на ўсходзе з Куньінскім раёнам, на поўдні — з Усьвяцкім, на паўднёвым захадзе — зь Невельскім, на захадзе — з Новасакольніцкім раёнамі Пскоўскай вобласьці; на поўначы і паўночным усходзе — зь Цьвярской вобласьцю.

Асноўныя рэкі — Ловаць, Кунья, Насва.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён утвораны 9 верасьня 1927 году ў складзе Вялікалуцкай акругі Ленінградзкай вобласьці, увабраўшы ў сябе частку земляў Вялікалуцкага і Таропецкага паветаў скасаванай Пскоўскай губэрні. У 1929 перададзены ў склад Заходняй вобласьці з цэнтрам у Смаленску, ад 1935 у складзе Калінінскай вобласьці. У 1944 увайшоў у склад Вялікалуцкай вобласьці, а пасьля яе ліквідацыі ў 1957 — у склад Пскоўскай вобласьці.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва раёну складае 23,4 тыс. чалавек (без райцэнтру), у Вялікіх Луках жывуць каля 98 тыс. Усяго налічваецца 466 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе раёну маецца 11 сельскіх паселішчаў:

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працягласьць аўтамабільных шляхоў раёну — 548 км (зь іх 73 % — з асфальтабэтонным пакрыцьцём). З усходу на захад раён перасякае аўтамагістраль «Балтыя» Масква — Валакаламск — да мяжы з Латвіяй. Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгуначныя лініі Масква — Рыга і Балагое-Маскоўскае — Вялікія Лукі — Полацак. Усе чыгункі аднакалейныя і неэлектрыфікаваныя.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вялікалуцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў