Вялікая Бераставіца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вялікая Бераставіца
Касьцёл Візытацыі Найсьв. Панны Марыі
Касьцёл Візытацыі Найсьв. Панны Марыі
Coat of Arms of Bierastavica Vialikaja, Biełaruś.png Flag of Bierastavica Vialikaja, Biełaruś.png
Герб Вялікай Бераставіцы Сьцяг Вялікай Бераставіцы
Першыя згадкі: 1506
Магдэбурскае права: 1754
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Бераставіцкі
Насельніцтва: 5720[1] (2009)
Часавы пас: UTC+2
Тэлефонны код: +375 1511
Паштовы індэкс: 231770
Геаграфічныя каардынаты: 53° пн. ш. 24° у. д. / 53° пн. ш. 24° у. д. / 53; 24Каардынаты: 53° пн. ш. 24° у. д. / 53° пн. ш. 24° у. д. / 53; 24
Вялікая Бераставіца на мапе Беларусі
Вялікая Бераставіца
Вялікая Бераставіца
Вялікая Бераставіца
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Вялі́кая Бераставі́ца — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Бераставічанка. Адміністрацыйны цэнтар Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 5720[1] чал. (2009). Знаходзіцца за 63 км ад Горадні, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Бераставіца (лінія Масты — Бераставіца); на аўтамабільнай дарозе Горадня — Бераставіца — Ваўкавыск.

Вялікая Бераставіца — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш імаверна, што тапонім «Бераставіца» ўтварыўся ад слова «бярост» (від вяза) або слова «бяроста» (кара бярозы)[2]. Але не адкідаецца і магчымасьць таго, што назва паселішча зьявілася як памяншальная ад Берасьця, тады Бераставіца — гэта маленькае Берасьце[3]. Часам тапонім зьвязваюць са словам «берасьцянка» (так зваліся лодкі з кары бярозы, на якіх продкі берастоўцаў хадзілі некалі паўнаводнай мясцовай рэчкаю). Таксама існуе народнае паданьне, паводле якога першымі пасяленцамі на гэтым месцы былі закаханыя Бярост і Тавіца, якім прыйшлося зьбегчы з роднага паселішча ў пошуках шчасьця. Ад іх імёнаў нібыта і ўтварылася назва новага паселішча — Бераставіца. У 2006 року, у дні сьвяткаваньня 500-рочча мястэчка, разьбяныя скульптурныя статуі гэтых мітычных пэрсанажаў — Бяроста і Тавіцы — зьявіліся пры ўезьдзе ў Бераставіцу як даніна павагі да продкаў і да іх культуры[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўспамін пра Бераставіцу зьмяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра пад 1506 у зьвязку зь перадачай паселішча у вечнае карыстаньне Аляксандру Хадкевічу, маршалку вялікаму, за заслугі перад Айчынай. У 1549 Рыгор Хадкевіч распачаў тут будову рэзыдэнцыі[5].

Ратуша, XIX ст.

З XVI ст. у Бераставіцы існаваў касьцёл, які спалілі маскоўскія захопнікі. На мапе Тамаша Макоўскага (1613) паселішча значыцца як мястэчка, у Гарадзенскім павеце. У 1615 на месцы згарэлага драўлянага касьцёла збудавалі новы. Цягам XVIIXVIII стст. мясьціна знаходзілася ў валоданьні Мнішкаў, Патоцкіх, Касакоўскіх. У XVIII ст. пры касьцёле існавалі шпіталь і парафіяльная школа[5].

У 1754 кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Бераставіцы Магдэбурскае права і герб з выявай вавёркі ў цэнтры. Неўзабаве на гандлёвым пляцы збудавалі ратушу. 19 верасьня 1794 у бітве паміж паўстанцамі пад камандаю Тадэвуша Касьцюшкі і расейскім акупацыйным войскам ў мястэчку загінула больш за 250 абаронцаў Рэчы Паспалітай.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бераставіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у паўстаньні Кастуся Каліноўскага[6].

За часамі Першай Сусьветнай вайны ў 1917 Бераставіцу занялі нямецкія войскі, у 1919 — польскія войскі. 7 чэрвеня 1919 разам з усім Гарадзенскім паветам мястэчка ўлучылі ў Віленскую акругу Грамадзянскага Кіраваньня Ўсходніх Земляў — часовую Польскую адміністрацыйную адзінку[7]. Улетку 1920 Бераставіцу занялі бальшавікі, пазьней зноў палякі. 20 сьнежня 1920 мястэчка ўлучылі разам з паветам у Наваградзкую акругу[8]. 19 лютага 1921 Бераставіца зрабілася цэнтрам гміны ў Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) мястэчка канчаткова адыйшло да міжваеннай Польскай Рэспублікі.

18 верасьня 1939 у Бераставіцы пачаліся забойствы і крадзежы. Ахвярамі зрабіліся багатыя асобы і тыя, хто працаваў у польскай адміністрацыі (перш за ўсё палякі). У рабаваньняў бралі ўдзел частка сялянаў і бандыты, якія дзейнічалі пад уплывам прапаганды СССР (перш за ўсё беларусы і габрэі). Апрача іншых, тут забілі двух паліцыянтаў: камэнданта участку Асташеўскага і паліцыянта Лойку[9]. 2 лістапада 1939 Бераставіца ўвайшла ў БССР, у Крынкаўскім раён. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

20 верасьня 1944 Бераставіца зрабілася цэнтрам раёну, у 1947 атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 17 ліпеня 2006 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гістарычнага гербу і заснаваньне сьцяга мястэчка[10].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1830 — 394 муж., зь іх шляхты 6, духоўнага стану 5, мяшчанаў-юдэяў 357, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 26[11]; 1850 — 1037 чал.; 1878 — 1694 чал. (791 муж. і 803 жан.), у тым ліку 1127 габрэяў[12]; 1900 — 1786 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1914 — 2518 чал.; 1921 — 1371 чал., зь іх 720 юдэяў, 421 каталік, 229 праваслаўных, 1 эвангеліст[13]; 1969 — 2,9 тыс. чал.; 1992 — 7 тыс. чал.[14]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 — 5,9 тыс. чал.; 2009 — 5720 чал. (перапіс)[1]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Бераставіцы працуюць сярэдняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 2 дашкольныя ўстановы.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычныя паслугі надае местачковая лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, кінатэатар.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мястэчку выдаецца «Бераставіцкая газета».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цяперашняя назва Гістарычная назва
Дзяржынскага вуліца Хадкевічаўская вуліца
Камсамольская вуліца Школьная вуліца
Кастрычніцкая вуліца Дольная вуліца
Леніна вуліца Гарадзенская вуліца
Партызанская вуліца Сьвіслацкая вуліца
Савецкая вуліца Беластоцкая вуліца
Чырвонаармейская вуліца Ваўкавыская вуліца[15]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, сацыяльна-побытавага абслугоўваньня.

  • Філія «Бераставіцкі масласырзавод» ААТ «Малочны сьвет»
  • ПУП «Кааппрам Бераставіцкага раённага спажывецкага таварыства»

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спыніцца можна ў местачковай гасьцініцы[16].

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
  • Касьцёл Перамяненьня Пана (1912)
  • Касьцёл Візытацыі Найсьвяцейшай Панны Марыі (1615)
  • Могілкі старыя каталіцкія, каплічкі
  • Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (2-я пал. ХІХ ст.)
  • Сядзіба Касакоўскіх (XVIII ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Палац Касакоўскіх (XIX ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Трусаў І. Гарадзенскія ваколіцы // «Биржа информации» № 31 (76), 5 жніўня 1999.
  3. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 27.
  4. ^ История на Берестовицкий районный исполнительный комитет
  5. ^ а б Вялікая Бераставіца // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 473.
  6. ^ Шаблюк В. Вялікая Бераставіца // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 436.
  7. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41.
  8. ^ Dz. U. z 1920 r. Nr 115, poz. 760.
  9. ^ Wierzbicki M. Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941. Wyd. 2. — Warszawa: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007. ISBN 978-83-88747-76-2. — S. 69-149.
  10. ^ Указ Президента Республики Беларсь № 455 от 17 июля 2006 г.
  11. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  12. ^ Brzostowica Wielka // Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў(пол.). Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 422.
  13. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5: Województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 32.
  14. ^ Шаблюк В. Вялікая Бераставіца // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 435.
  15. ^ Лушчык С. Бераставіцкія вуліцы ў даваенны час. Навіны БераставіцыПраверана 2 верасьня 2012 г.
  16. ^ Большая Берестовица // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вялікая Бераставіцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў