Вялікая Курніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікая Курніца
трансьліт. Vialіkaja Kurnіca
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Берасьцейскі
Сельсавет: Чэрнінскі
Насельніцтва: 285 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 162
Паштовы індэкс: 225001
СААТА: 1212850011
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°10′55″ пн. ш. 23°44′35″ у. д. / 52.18194° пн. ш. 23.74306° у. д. / 52.18194; 23.74306Каардынаты: 52°10′55″ пн. ш. 23°44′35″ у. д. / 52.18194° пн. ш. 23.74306° у. д. / 52.18194; 23.74306
Вялікая Курніца на мапе Беларусі ±
Вялікая Курніца
Вялікая Курніца
Вялікая Курніца
Вялікая Курніца
Вялікая Курніца
Вялікая Курніца

Вялі́кая Курні́ца[1] (па-расейску: Великая Курница) — вёска ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 13 км на паўночны ўсход ад Берасьця, 10 км ад чыгуначнай станцыі Берасьце-Ўсходняе. Вялікая Курніца ўваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавету.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пісьмовых крыніцах XVII ст. вёска ўпамінаецца ў Берасьцейскім павеце і ваяводзтве ВКЛ. З 1698 году ўладаньне Чартарыйскіх. У XVIII ст. згадваецца ў сувязі з вызначэньнем межаў з суседнімі сёламі.

У XIX ст. маёнтак — дзяржаўная ўласнасьць у Косіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У склад маёнтку ўваходзілі вёскі Вялікая і Малая Курніца, Чарнакі. У 1897 годзе дзейнічалі школа граматы і хлебазапасны магазін.

У 1905 року вёска ў Косіцкай воласьці Берасьцейскага павету. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 року ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.

З 1939 року ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 18 вяскоўцаў загінулі, 6 прапалі бязь вестак.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1858 год — 286 сялянскіх душ; 1897 год — 86 двароў, 497 жыхароў
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 592 жыхары; 1921 год — 52 двары, 272 жыхары; 1959 год — 363 жыхары; 1970 год — 248 жыхароў; 1999 год — 243 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 79 гаспадарак, 202 жыхары; 2010 год — 285 жыхароў

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 90