Вялікая Польшча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цяперашняе Вялікапольскае ваяводзтва ў межах Польшчы

Вялікая Польшча (па-польску: Wielkopolska) — гістарычная вобласьць на захадзе Польшчы ў басэйне ракі Варта. Найменаваньне «Вялікая Польшча» ўпершыню згадваецца ў 1257 годзе і, відаць, узьнікла ў якасьці процістаўленьня гэтае тэрыторыі Малой Польшчы з цэнтрам у Кракаве.