Вялікія Эйсманты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікія Эйсманты
лац. Vialikija Ejsmanty
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Яна Непамука
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Яна Непамука
Першыя згадкі: 1570
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Бераставіцкі
Сельсавет: Эйсмантаўскі
Насельніцтва: 763 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1511
Паштовы індэкс: 231785
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°21′59.0″ пн. ш. 24°4′28.6″ у. д. / 53.366389° пн. ш. 24.074611° у. д. / 53.366389; 24.074611Каардынаты: 53°21′59.0″ пн. ш. 24°4′28.6″ у. д. / 53.366389° пн. ш. 24.074611° у. д. / 53.366389; 24.074611
Вялікія Эйсманты на мапе Беларусі ±
Вялікія Эйсманты
Вялікія Эйсманты
Вялікія Эйсманты
Вялікія Эйсманты
Вялікія Эйсманты
Вялікія Эйсманты
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вялі́кія Э́йсманты[2] — вёска Беларусі, каля ракі Верацейкі. Цэнтар сельсавету Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Эйсімонт

Эйсэнмунд, скарочанае да Эйсэмут (Eisenmund, Eisemuth) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова ісан- (эйс-, іс-) (імёны ліцьвінаў Ізбут, Ісавін, Ізмунт; германскія імёны Isbodus, Isovin, Ismund) паходзіць ад гоцкага eisarn, германскага *isarna-, стараверхненямецкага îsarn, îsan 'жалеза'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню ўпамінаецца ў дакумэнтах караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста за 1570 год. Тады ўладальнікамі гэтых земляў быў баярын Амброзі Эйсымонт. З канца XVI — пачатку XVII стагодзьдзя Эйсманты ўпамінаюцца як шляхецкая ваколіца, гэта значыць, што мясцовасьць у большасьці была заселеная сярэдняй і дробнай шляхтай, якая ня мела ўласных сялянаў і апрацоўвала зямлю ўласнаручна.

У 1660 годзе сродкамі Ганны Эйсымантовай (жонкі Паўла) і яе сына Якуба ў вёсцы збудавалі першы касьцёл пад тытулам Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Яна Непамука, а кароль і вялікі князь Ян Казімер узьвёў тады Эйсманты ў ранг парафіі. Прадстаўнікі роду Эйсымонтаў валодалі маёнткам да 1832 году. Па сьмерці Атаназы Эйсыманта, уся маёмасьць перайшла яго дачцэ Эве, якая была на той час у шлюбе з гарадзенскім судзьдзём Юзафам Ясколдам.

У міжваенны мястэчка было адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай гміны Польскай Рэспублікі.

На 1996 год у Вялікіх Эйсмантах было 278 двароў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1996 год — 829 чалавек
  • 1999 год — 784 чалавекі
  • 2009 год — 763 чалавекі[1]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 119.
  3. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 170.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 161.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]