Вялікі Бог (Малінз)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Awesome God»
Самотнік выканаўцы Рыч Малінз
з альбому Winds of Heaven, Stuff of Earth
Мова ангельская
Па-беларуску Вялікі Бог
Выдадзеная 1988
Жанр Сучаснае пакланеньне
Працягласьць 3:05
Лэйбл Reunion
Пясьняр(ы) Рыч Малінз
Прадусэр(ы) Рыд Арвін

«Вялі́кі Бог» (па-ангельску: Awesome God) — сучасны сьпеў пакланеньня, напісаная Рычам Малінзам. Увайшла ў ягоны альбом «Winds of Heaven, Stuff of Earth» 1988 року. Песьня стала гітом хрысьціянскага радыё і ўвайшла ў сьпевы пакланеньня[1]. У якасьці назвы песьні выкарыстаны біблійны выраз (Нэгемія 1:5, Нэгемія 9:32, Псальма 47, Данііл 9:4 і інш.), які часам перакладаецца таксама як «Усемагутны Бог».

Сам Рычард Малінз не лічыў гэтую песьню найлепшай у сваёй творчасьці[2], аднак стаў вядомы найбольш менавіта ёй.

Перасьпеўкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз год па Малінзавай сьмерці выйшаў памятны альбом сьпеваў, на якім песьню «Вялікі Бог» выканаў хрысьціянскі сьпявак Майкл Ўітакер Сьміт[3][4]. Пазьней песьню выконвалі іншыя музыкі ў самых розных стылях: ад ска, сўінгу і року да гардкор-панку і цяжкага мэталу[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ A Ragamuffin Music Man: Rich Mullins. Friends United Meeting. Праверана 7 жніўня 2010 г. Архіўная копія ад July 8, 2010 г.
  2. ^ Brent Waters. The Lighthouse Electronic Magazine Interview. Kidbrothers.net. Праверана 20 чэрвеня 2013 г.
  3. ^ Awesome God: A Tribute To Rich Mullins: Music. Amazon.com. Праверана 20 чэрвеня 2013 г.
  4. ^ Awesome God: A Tribute to Rich Mullins - Various Artists : Songs, Reviews, Credits, Awards. AllMusic. Праверана 20 чэрвеня 2013 г.
  5. ^ Listen to "Pantokrator" Version of "Awesome God". The Metal Resource. Праверана 23 чэрвеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]