Вялікі тэатар Гаваны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вялікі Тэатар Гаваны

Вялі́кі Тэа́тар Гава́ны альбо Тэа́тар імя Гарсі́і-Ло́ркі (па-гішпанску: Gran Teatro de La Habana, Teatro García Lorca) месьціцца ў сталіцы Кубы Гаване. Зьяўляецца адным з найвялікшых опэрных тэатраў сьвету. Займае будынак Палацу Галісійскага Цэнтру, збудаванага па праекту бэльгійскага архітэктара Паўля Бэлаў. Урачыстае адкрыцьцё тэатру адбылося 15 красавіка 1838 года. Алеж першы спэктакль прайшоў раней, у лістападзе 1837. Ад 1959 году тэатар ёсьць галоўнаю сцэнаю для Нацыянальнага Балета Кубы пад кіраўніцтвам Алісіі Алонса, і ад 1960 — Гаванскага Міжнароднага Фэстывалю Балета.

На сцэне Вялікага Тэатара Гаваны выступалі Энрыка Каруза, Ганна Паўлава, Сара Бэрнар, Мая Плісецкая, Карла Фрачы, ды інш.

Commons-logo.svg  Вялікі тэатар Гаванысховішча мультымэдыйных матэрыялаў