Вярсток

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вярсток
польск. Werstok
Вярсток
Першыя згадкі: 1574
Былая назва: Вярхсток
Мясцовая назва: Vyrstuk
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Дубічы Царкоўныя
Насельніцтва: 62 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-204
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°40′0″ пн. ш. 23°32′0″ у. д. / 52.66667° пн. ш. 23.53333° у. д. / 52.66667; 23.53333Каардынаты: 52°40′0″ пн. ш. 23°32′0″ у. д. / 52.66667° пн. ш. 23.53333° у. д. / 52.66667; 23.53333
Вярсток на мапе Польшчы
Вярсток
Вярсток
Вярсток
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вярсток (па-польску: Werstok, па-падляску: Vyrstuk[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Узьдзьвіжаньня Крыжа Гасподняга на месцы). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыжаўзьдзьвіжанская царква (1768 г.)

Вярхсток упершыню згадваецца ў 1574 годзе, а ўжо з 1625 году вядомыя факты спрэчак паміж мясцовымі мужыкамі з імёнамі Грыц, Вакула, Амальян, Карніла, Васька, Майсей ды Трафім з сваім арандатарам кашталянам падляскім Станіславам Нямірам. Першыя згадкі пра царкву ў Вярстоку паходзяць з 1766 году, раней вёска прыналежала да прыходу ў Дубічах Царкоўных. Царква згаданая ў 1766 годзе была праўдападобна вельмі старой, так як ужо ў 1769 годзе была тут асьвячоная новая царква фундаваная кашталянам падляскім Юзэфам Вільчынскім. Спачатку вярстоцкая царква прыналежала да дубіцкага прыходу, але ўжо ў 1798 годзе існавала тут самастойная парафія. Пасьля пераходу ў праваслаўе царква падлягала пераменам — толькі ў 1869 годзе ў сярэдзіне быў пабудаваны іканастас, а на пачатку 20 ст. дабудаваная вежа-званіца[3]. У міжваенны пэрыяд Вярсток прыналежаў да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 62 жыхары (усе праваслаўныя, 44 запісаліся беларусамі, 18 украінцамі)[4]. У міжваенны пэрыяд польскія ўлады не пагадзіліся на існаваньне самастойнай вярстоцкай парафіі і пасьля некалькіх гадоў дазволілі на прылучэньне тутэйшай царквы да парафіі ў Амелянцы. Парафія ў Вярстоку была адноўленая толькі ў 1940 годзе[3]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Вярсток быў далучаны да гміны Дубічы Царкоўныя.

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Vyrstuk svoja.org Праверана 3 траўня 2015 г.
  3. ^ а б Werstok - wieś na skraju puszczy (пол.) Гміна Дубічы Царкоўныя Праверана 3 траўня 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8. Województwo poleskie, с. 11 (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.