Вясковая гміна гарадзкога фінансавага кіраваньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вясковая гміна гарадзкога фінансавага кіраваньня (па-польску: gmina wiejska o miejskich uprawnieniach finansowych або gmina wiejska o charakterze miejskim) — тып адміністрацыйнай адзінкі, якая функцыянавала ў час міжваеннай Польскай Рэспублікі з 1923 да 1939 году.

Новая катэгорыя вясковых гмінаў была ўведзеная Законам ад 11 жніўня 1923 году аб часовым рэгуляваньні муніцыпальных фінансаў (па-польску: Ustawą z dnia 11 sierpnia 1923 roku o tymczasowem uregulowaniu finansów komunalnych)[1]. Гэтыя гміны не адносіліся да гарадоў, а іх насельніцтва не лічылася гарадзкім у дэмаграфічнай статыстыцы. Таксама закон уводзіў гарадзкія гміны вясковага фінансавага кіраваньня (па-польску: gminy miejskie o wiejskich uprawnieniach finansowych), але на практыцы яны не выкарыстоўваліся[2].

Наданьне вясковым гмінам гарадзкога кіраваньня мела значэньне для ўрбанізацыі міжваеннай Польшчы, напрыклад, частка тых населеных пунктаў пазьней атрымала статус гораду (прыблізна траціна населеных пунктаў)[2].

Агулам існавалі 70 вясковых гмінаў гарадзкога фінансавага кіраваньня. 57 зь іх зьявіліся ў 1924—1931 гадох (зь якіх 24 гміны — ў Сылескім ваяводзтве ў 1924 годзе), 9 гмінаў ў 1932—1934 гадох (зь якіх 7 гмінаў — у Сылескім ваяводзтве)[3] а таксама 4 гміны ў 1935—1939 гадох. Варта адзначыць, што фінансавае кіраваньне звычайна тычылася гмінаў, якія ўтваралі адзін населены пункт. На абшарах тэрыторыяў, якія пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай належалі да Прусіі і Аўстрыі, да 1934 году («сцалянёвай» рэформы[4]) існавалі толькі адзіночныя вясковыя гміны, у той жа час, калі на тэрыторыі былога Царства Польскага фінансавага кіраваньня часта складаліся выключна з аднаго населенага пункту.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Dz. U. z 1923 r. Nr 94, poz. 747 (art. 72)
  2. ^ а б Adam Janusz Mielcarek: Podziały terytorialno - administracyjne II Rzeczypospolitej w zakresie administracji zespolonej. Warszawa: Wydawnictwo Neriton, 2008.
  3. ^ Podziały Zmiany administracyjne miast i osiedli 1918-1963. Warszawa: 1964. (s. 191, 229-231)
  4. ^ Dz. U. z 1933 r. Nr 35, poz. 294

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]