Вячаслаў Грыгараў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вячаслаў Грыгараў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 сакавіка 1982(1982-03-08)[1] (42 гады)
Рост 180 см
Вага 68 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998—1999 РВАР[d] 40 (5)
2000 РШВСМ-Алімпія[d] 4 (1)
2000—2002 БАТЭ 40 (7)
2003—2004 Тарпэда Менск 40 (2)
2005—2006 Нёман Горадня 37 (1)
2007 Мікашэвічы 12 (1)
2007 Мутэніцы[d]
2008—2010 Мікашэвічы 61 (2)
2011—2015 Слуцак 107 (4)
Зборныя
2001—2002 Беларусь (да 21) 3 (0)
Трэнэрскія клюбы
2015—2017 Слуцак
2019—2020 Менск[d]
2021—2022 Рух Берасьце
2022—4 Цэнтар футболу[d]

Вячасла́ў Гры́гараў (нарадзіўся 8 сакавіка 1982 году) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. Падчас гульнявой кар’еры выступаў на пазыцыі паўабаронцы.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гульнявая[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаў кар’еру ў менскіх клюбах РВАР і «РШВСМ-Алімпія», якія ўваходзілі ў сыстэму барысаўскага БАТЭ, а ў 2000 годзе дэбютаваў і ў асноўнай камандзе клюбу. У сэзоне 2001 году трывала зьяўляўся на полі, а сэзон 2002 году выйшаў няўдалым, і Вячаслаў перайшоў у менскае «Тарпэда-СКА». У 2005 годзе, пасьля таго як тарпэдаўцы зь фінансавых чыньнікаў адмовіліся ад удзелу ў Найвышэйшай лізе, перайшоў у «Нёман».

Трэнэрская[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля адстаўкі Юрыя Крата ў жніўні 2015 году прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнэра «Слуцку»[2]. У студзені 2016 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі Б[3]. Неўзабаве быў зацьверджаны на пасадзе галоўнага трэнэра «Слуцка»[4]. Сэзон 2016 года пад кіраўніцтвам Грыгарава каманда правяла няўдала, доўгі час знаходзілася ў зоне вылету. Пасля паразы ў верасьні ад аўтсайдэра, мікашэвіцкага «Граніту», Грыгараў быў адпраўлены ў адстаўку, але неўзабаве кіраўніцтва клуба вырашыла пакінуць трэнэра на пасадзе, а звольніць ягонага памочніка Андрэя Баса. У студзені 2017 году стала вядома, што «Слуцак» ня будзе падаўжаць кантракт з трэнэрам[5][6]. Пазьней стаў працаваць дзіцячым трэнэрам у структуры «Менску»[7]. У сьнежні 2019 года стаў галоўным трэнэрам жаночай каманды клюбу[8]. Гэтую пасады пакінуў у кастрычніку 2020 году[9].

У пачатку 2021 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб берасьцейскага «Руха» ў якасьці старшага трэнэра. У жніўні 2021 году, пасьля адстаўкі Кірыла Альшэўскага, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнэра[10]. У сьнежні 2021 году быў зацьверджаны галоўным трэнэрам, падпісаўшы двухгадовы кантракт[11]. У пачатку 2022 году рыхтаваў каманду да новага сэзону, застаўся ў клюбе і ў сакавіку, пасьля таго як «Рух» зьняўся з Найвышэйшай лігі[12], аднак у красавіку берасьцейскі клюб адмовіўся і ад удзелу ў Другой лізе. Тым ня менш, Грыгараў застаўся працаваць зь юнацкімі камандамі «Руха», якія працягвалі выступаць у юнацкім першыстве, а зь лета, пасьля таго як акадэмія «Руха» была пераўтвораная ў «Цэнтар разьвіцьця футболу», перайшоў туды. У пачатку 2023 году ачоліў каманду «Цэнтру футболу», якая заявілася ў Другую лігу[13]. У жніўні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі PRO[14].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Слуцак 2015 Найвышэйшая ліга 8 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Vyacheslav Grigorov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ Вячеслав Григоров назначен исполняющим обязанности главного тренера «Слуцка» (рас.)
  3. ^ Футбол. Дмитрий Молош, Андрей Разин и Александр Сулима получили тренерские лицензии категории «В» УЕФА
  4. ^ Вячеслав Григоров официально назначен главным тренером «Слуцка» (рас.)
  5. ^ Футбол. Олег Караневский: приняли решение контракт с Григоровым не продлевать
  6. ^ Виталий Павлов будет руководить «Слуцком» вместо Вячеслава Григорова (рас.)
  7. ^ Бывший тренер «Слуцка» Григоров работает с детьми в структуре «Минска»
  8. ^ Григоров возглавил женскую команду "Минска"
  9. ^ Лухвич сменил Григорова на посту главного тренера женской команды "Минска"
  10. ^ Вячеслав Григоров назначен исполняющим обязанности главного тренера "Руха"
  11. ^ Вячеслав Григоров назначен исполняющим обязанности главного тренера "Руха"
  12. ^ "С финансированием все должно быть хорошо". Как "Рух" перестраивается для участия во второй лиге
  13. ^ Плюс "Волат", "Торпеда", "Ореса", "Ошмяны" и компания. Минус Кировск, Ветка и "Узда". Все команды второй лиги (рас.) Праверана 2023-04-18 г.
  14. ^ Радьков, Челядинский, Горовцов и еще 16 тренеров стали обладателями лицензий PRO (рас.) Праверана 2023-09-11 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]