Вячаслаў Лаўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вячаслаў Лаўскі (15 (27) лістапада 1900, в. Слачва, Наваградзкі павет — 1951, Інта, Комі АССР, ГУЛАГ) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1916 годзе ў бежанстве на Бабруйшчыне.

Кіраўнікі Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў у 1928 годзе. Зьлевага направа: Францішак Грышкевіч — сакратар, Васіль Русак — скарбнік, Вячаслаў Лаўскі — старшыня, Адольф Клімовіч — адзьдзел міжнародных зносін, Тамаш Грыб — віцэ-старшыня.

Зь вясны 1919 году браў удзел у арганізацыі на Ігуменшчыне беларускіх школаў. У 1920—1922 гадах вучыўся ў Наваградзкай беларускай гімназіі.

Навучаўся ў Праскім політэхнічным ўнівэрсытэце, які скончыў у 1929 годзе. Падчас вучобы ў Празе быў адным з кіраўнікоў студэнцкай філіі Беларускага сялянскага саюза й сэкцыі БСРГ, сакратаром скаўцкай арганізацыі «Беларускі Сакол». Адзін з заснавальнікаў ў жніўні 1924 годзе й старшыня з 11 лістападу 1927 году да 1930 году Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў (АБСА).[1][2] У 1925 годзе абраны сакратаром Рады БНР. Удзельнік 8-га кангрэсу Міжнаронай студэнцкай канфэрэнцыі ў Празе ў 1926 годзе.[3]

У выданьнях «Новы шлях», «Студэнцкая думка» надрукаваў шэраг апавяданьняў і артыкулаў.

Па вяртаньні на Бацькаўшчыну ў 1930—1934 гадах выкладчык матэматыкі ў Наваградзкай беларускай гімназіі.

Падчас Другой сусьветнай вайны браў удзел у працы Лідзкай філіі Беларускага нацыянальнага камітэту.

Пасьля вайны арыштаваны. Загінуў у канцлягэры.

Кнігапіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Хроніка. З жыцьця АБСА. // Студэнская думка] : часопіс. — 1928. — № 1 (8). — С. 31.
  2. ^ Хроніка. Аб'яднаньне Беларускіх Студэнцкіх Арганізацыяў («АБСА»). // Студэнская думка : часопіс. — 1930. — № 3 (14). — С. 39—41.
  3. ^ Кароткі нарыс беларускага пытаньня = Sztab generalny. Krótki zarys zagadnienia białoruskiego. Warszawa, 31 stycznia 1928 r. / Пераклад з польскай, прадмова, рэдакцыя: Андрэй Вашкевіч, Алесь Пашкевіч, Андрэй Чарнякевіч. — Мінск: Логвінаў, І. П., 2008. — С. 314. — 396 с. — (Кнігарня Наша Ніва). — ISBN 978-985-6901-22-8

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]