Вячка Целеш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вячка Целеш
Род дзейнасьці мастак, дасьледчык, грамадзкі дзеяч
Дата нараджэньня 25 верасьня 1938
Месца нараджэньня п.Краснасельскі, Ваўкавыскі павет, Беластоцкае ваяводзтва, Заходняя Беларусь (Польская Рэспубліка)
Месца вучобы
Занятак маляр, краязнавец, мастацтвазнавец
Навуковая сфэра малярства[1], мастацтвазнаўства[d][1] і рэгіянальная гісторыя[d][1]
Узнагароды Ордэн Трох Зорак Ордэн Трох Зорак (2006)
Мэдаль да стагодзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі Мэдаль да стагодзьдзя БНР (2018)


Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Целеш.

Вя́чка Це́леш (па-латыску: Vjačeslavs Telešs, Vjačeslavs Celešs, нар. 25 верасьня 1938, п.Краснасельскі, Ваўкавыскі павет, Беластоцкае ваяводзтва, Польшча (Заходняя Беларусь)) — беларускі мастак, гісторык і пісьменьнік у Латвіі. Сябра Саюзу мастакоў Беларусі і Латвіі.

Нарадзіўся на Ваўкавышчыне. У 1961 навучаўся ў мастацкай вучэльні. У 1961—1964 служыў ў Савецкім войску ў Вільні. Пад час службы працягваў наведваць мастацкую студыю Палацу Чыгуначнікаў. У 1975 скончыў жывапісна-пэдагагічнае аддзяленьне Латвійскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў імя Т. Залькална.

Удзельнічаў у болей за 100 выставаў.

На яго карцінах выбітныя беларускія і латыскія дзеячы: Францішак Скарына, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Максім Багдановіч, Янка Купала, Яніс Райніс. Ён стваральнік сэрыі эксьлібрысаў выдатных дзеячаў беларускай гісторыі і культуры — Зоська Верас, Уладзімер Караткевіч, Адам Мальдзіс.

Яго карціны маюцца ў музэях і прыватных зборах Беларусі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Канады, Кітаю, Латвіі, Партугаліі, Расеі, Румыніі, Францыі, Чэхіі, Швайцарыі.

Працуе дацэнтам катэдры культуры і мастацтва Інстытуту мэнэджмэнта інфармацыйных сыстэмаў.

У 2006 годзе ўзнагароджаны найвышэйшай узнагародай Латвіі — Ордэнам Трох Зорак.

У 2018 годзе ўзнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР.

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Гарады Беларусі на старых паштоўках»,
  • «Менск на старых паштоўках»,
  • «Рыга на старых паштоўках»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Celeš, Vjačaslaŭ Mìchajlavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі