Відзьмо-невідзьмо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Відзьмо-невідзьмо» — беларуская культурная тэлевізійная праграма, створаная ў 1992 годзе. Упершыню выйшла ўвосень таго ж года на беларускім тэлебачаньні. Аўтар і вядоўца — Сяргей Філімонаў, скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1981 годзе са спэцыяльнасьцю «крытыка буржуазнай культуры і прапагандыста навуковага камунізму». Вядоўца праграмы распавядае на беларускай мове пра жыцьцё сусьветнага шоў-бізнэсу, навінках кінаіндустрыі, музыцы і пра дзейнасьць артыстаў, а таксама культуры розных народаў.

У 2002 годзе кіраўніцтва тэлеканала БТ не працягнула «дамоўныя стасункі» з аўтарамі і спыніла паказ праграмы. Але праграма не зачынілася і знайшла новае супрацоўніцтва са сталічным тэлебачаньнем. Апошні выпуск «Відзьмо-невідьмо» выйшаў 24 чэрвеня 2011 года на тэлеканале СТБ.

Ад восені 2012 года «Відзьмо-невідзьмо» выходзіць на тэлеканале Белсат.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]