Відэамагнітафон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Відэамагнітафон кампаніі Metz.

Відэамагнітафон (VCR, ад анг. videocassete recorder) — прылада для стварэньня відэа- і аўдыёзапісаў на магнітнай стужцы і наступнага іх выяўленьня. Шэраговыя бытавыя мадэлі відэамагнітафонаў звычайна працуюць з відэакасэтамі. Відэамагнітафоны часта выкарыстоўваюць для стварэньня запісаў тэлевізійных перадач. Большасьць магнітафонаў мае асабісты ТВ-цюнэр для прыёмы тэлевізійнага сыгналу, а таксама праграмуемы таймэр, дзякуючы якому запіс перадач можа адбывацца без удзелу карыстальніка.