Вій (фільм, 2014)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вій
Вий
Жанр цёмнае фэнтэзі, прыгоды
Рэжысэр Алег Сьцепчанка
Сцэнарыст
  • Алег Сьцепчанка
  • Аляксандар Карпаў
Заснаваны на Viy[d]
Прадусар
  • Аляксандар Кулікоў[1]
  • Аляксей Пятрухін
  • Руслан Усьцінаў
  • Алег Цяцерын
  • Глеб Фяцісаў
У ролях
Кампазытар Антон Гарсія
Апэратар
  • Уладзімер Смутны
  • Яраслаў Пілюнскі
Вытворчасьць
  • RFG
  • «Маринс Групп Интертеймент» (MGE)
  • Тэлеканал «Інтер» (Украіна)
  • Кінастудыя «Муравей Продакшн»
  • ANKOR-film
  • UPI Russia
Распаўсюд Universal Pictures
Дата выхаду 30 студзеня 2014
Працягласьць 128 хв.
Краіна
Мова расейская
ангельская
Бюджэт 26 млн $[2]
Прыбытак 39 млн $
Старонка на IMDb

«Вій» (па-расейску: Вий) — цёмны фэнтэзійны фільм рэжысэра Алега Сьцепчанкі паводле аднайменнае аповесьці Мікалая Гогаля, прэм’ера якога адбылася на пачатку 2014 року. У Расеі фільм усталяваў новы рэкорд па зборах за першыя выходныя пракату[3][4].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзеяньне адбываецца на пачатку XVIII стагодзьдзя. Картограф Джонатан Грын на карэце выпраўляецца ў экспэдыцыю ва Ўсходнюю Эўропу. Перасекшы Трансыльванію і Карпаты, ён выпадкова апынаецца на хутары ў непраходных украінскіх лясох. Людзі, якія тут жывуць, непадобныя ні да каго са стрэчаных ім раней. Тут яму распавядаюць таямнічую гісторыю пра панначку-вядзьмарку, а па начох адбываюцца неверагодныя падзеі.

Акторскі склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ідэя фільму зьявілася напрыканцы 2005 року, здымкі працягваліся да 2012 зь некалькімі перапынкамі з прычыны адсутнасьці фінансаваньня. У 2011 року ў адпаведнасьці з новымі павевамі аўтары вырашылі перазьняць фільм у 3D.

Паводле словаў аднаго з прадусэраў Аляксея Пятрухіна, у аснову фільму лягла вэрсія аповесьці, папярэдняя агульнавядомаму тэксту. Прысутнічае таксама й другая сюжэтная лінія, заснаваная на гісторыі рэальнае асобы — францускага падарожніка і картографа Гіёма Левасэра дэ Бапляна — які ўпершыню заняўся дасьледаваньнем украінскіх тэрыторыяў, насельніцтва і культуры. Свае дасьледаваньні ён апісаў у кнізе «З Трансыльваніі ў Масковію». Ён паслужыў прататыпам галоўнага пэрсанажу фільму Джонатана Грына.

Здымалі «Вій» у павільёнах студыі Barrandov (Чэхія), сусьветна вядомай як «Эўрапейскі Галівуд». На ролю Джонатана Грына праглядаліся Вэнсан Касэль, Крыстыян Слэйтэр, Тым Рот, Шон Бін, Кіяну Рыўз, Пірс Броснан, Джэйсан Стэтгэм. Апошні і рэкамэндаваў рэжысэру і прадусэрам свайго сябра Джэйсана Флемінга, які неўзабаве быў зацьверджаны выканаўцам галоўнай ролі.

Замак у Ангельшчыне, адкуль Грын пачынае сваё падарожжа, таксама знаходзіцца ў Чэхіі і называецца Сіхраў. Даўней у ім таксама адбываліся здымкі фільму «Тры гарэшкі для Папялушкі». Для здымкаў казацкага паселішча была пабудаваная станіца ў сапраўдную велічыню з 21 дваром, рынкам, царквою, карчмою, млыном, домам малітвы і вартавымі вежамі. Пазьней некаторыя прадметы нават былі перададзеныя ў гістарычныя музэі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]