Віктар Александровіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Александровіч
Дата нараджэньня 28 жніўня 1951
Месца нараджэньня в. Слабодка, Гудагайскі сельсавет, Астравецкі раён
Месца вучобы
Занятак графіка, жывапіс
Месца працы
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Александровіч.

Ві́ктар Фра́нцавіч Александро́віч (нар. 28 жніўня 1951, в. Слабодка, Гудагайскі сельсавет, Астравецкі раён) — беларускі графік і жывапісец. Сябра Беларускага Саюза мастакоў (1987).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасьля заканчэньня ў 1968 годзе Астравецкай сярэдняй школы, год працаваў на мясцовай аўтабазе №4. У 1975 скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1975—1981 выкладаў на катэдры графікі гэтага інстытуту, зь невялікім перапынкам на службу ў войску (1976—1977).

Працы Віктара Александровіча адзначаны шматлікімі дыплёмамі на конкурсах кнігі ў Беларусі і за межамі краіны. Творы мастака знаходзяцца ў музэях беларускай сталіцы, прыватных калекцыях. У 1999 годзе адбылася пэрсанальная выстава майстра на радзіме — у Астраўцы.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнік мастацкіх выставаў з 1975 году. Працаваў пераважна ў галіне станковай графікі, пазьней кніжнай. Ілюстратар твораў мастацкай літаратуры. З раньніх работ — афармленьне кнігі Якуба Коласа «Рыбакова хата» (1975), літаграфічная ілюстрацыя да паэмы Янкі Купалы «Адвечная песьня» сэрыя «Адвечная песьня» па матывах паэмы Янкі Купалы (1979), літаграфічны партрэт Цёткі (1980). Выканаў афармленьне (гуаш, соўс, пастэль, акварэль, тэмпэра) кніг «Вялікі лес» — трылёгіі Барыса Сачанкі (1979-1983), «Вершы Янкі Купалы» (кніжка-мініяцюра (1980)), «РВС» Аркадзя Гайдара (1981), «Белая зьнічка» Алеся Савіцкага (1983), «Цяжкія часы» Чарлза Дзікенза (1983), «Станаўленьне» Генрыха Далідовіча (1984), «Цыганскія песьні» (1984), «Алімпіяда» Івана Пташнікава (1984), «Лес шуміць» Уладзімера Караленкі (1984), «Кепска будзе» Францішка Багушэвіча (1985), «Сымон-музыка» Якуба Коласа (1986)[1], «Чайкі на хвалях» Івана Чыгрынава (1988), «Міколка-паравоз» Міхася Лынькова (1989), «Параненая памяць» Івана Новікава (1990), «Людзі на балоце» (1991), «Подых навальніцы» (1991), «Завеі і сьнежань» (1995) — Івана Мележа, зборнік беларускіх народных казак «Ня сілай, а розумам» (1997).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]