Віктар Бялевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Бялевіч
«[[|]]»
трэнер
Грамадзянства: Беларусь
Дата нараджэньня: 10 ліпеня 1942
Дата сьмерці 2 чэрвеня 2018
Клюбная кар’ера
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні
Заслужаны трэнэр Рэспублікі Беларусь
Заслужаны трэнэр Рэспублікі Беларусь

Віктар Бялевіч (10 ліпеня 1942 — 2 чэрвеня 2018[1]) — беларускі баскетбольны трэнэр. Заслужаны трэнэр Рэспублікі Беларусь.

Скончыў аддзяленьне баскетболу ў БДВФК. Сам прафэсійным баскетбалістам ён ня стаў, аднак з 1966 году сам вельмі добра вучыў гэтаму іншых працуючы трэнэрам у Рэспубліканскай вучэльні алімпійскага рэзэрву, а таксама ў пэўныя часы трэнэрам розных каманд.

Пад яго пачаткам ў 1996 годзе каманда «РВАР» стала срэбраным прызэрам IV чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод жаночых каманд.

З 1975 па 1989 году быў трэнэрам БК «Гарызонт» і дырэктарам спартшколы. У 1989 годзе каманда «Гарызонт» становіцца срэбраным прызэрам чэмпіянату СССР. У 1980-х гадах таксама быў трэнэрам жаночай нацыянальнай каманды БССР разам з Халіпскім.

З 1999 па 2002 гады — галоўны трэнер жаночай нацыянальнай каманды Беларусі. Лічыўся адным зь лепшых баскетбольных жаночых трэнэраў Беларусі[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]