Віктар Назаранка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Назаранка
Старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь
21 лютага 2012 — 7 верасьня 2018
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік: Валеры Карашкоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 ліпеня 1958
в. Аляксандраўка Калінкавіцкі раён
Адукацыя: вышэйшая
Узнагароды:
Мэдаль «За працоўныя заслугі»
Мэдаль «За працоўныя заслугі»

Віктар Уладзімеравіч Назаранка (1 ліпеня 1958[1], в. Аляксандраўка Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласьць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі[2] з 2012 па 2018 гады[3].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1981 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт, у 1999 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь[4].

З 1983 па 1986 год працаваў старшым майстрам, намесьнікам начальніка цэха Гомельскага завода ліцьця і нармалей, з 1986 па 1990 год — прадстаўніком, старшым прадстаўніком Дзяржпрыёмкі на ВА «Гомсельмаш».

З 1990 году — намесьнік генэральнага дырэктара па якасьці — начальнік АТК, намесьнік галоўнага інжынэра па сэртыфікацыі ВА «Гомсельмаш».

У 1998—2006 гадах займаў пасаду намесьніка дырэктара Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сэртыфікацыі».

З 2006 году быў першым намесьнікам старшыні Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі.

21 лютага 2012 году прызначаны старшынём Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі[2].

16 кастрычніка 2015 году пастановай Савету Міністраў № 870 у складзе Ўраду склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь.[5], а 17 сьнежня 2015 году ўказам прэзыдэнта № 500 зноў зацьверджаны на пасадзе старшыні камітэту[6]

7 верасьня 2018 году вызвалены ад пасады старшыні камітэту па стандартызацыі ў сувязі зь пераходам на іншую працу[3].

Кандыдат эканамічных навук.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]