Віктар Ціхаміраў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Ціхаміраў
Дата нараджэньня 28 красавіка 1958(1958-04-28) (65 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак фізык, прафэсар
Навуковая сфэра тэарэтычная фізыка і ядзерная фізыка
Месца працы
Вядомы як прадказальнік новых эфэктаў ва ўзаемадзеяньні хуткіх часьціц з інтэнсіўнымі палямі
Навуковая ступень доктар фізыка-матэматычных навук[d]
Навуковы кіраўнік Уладзімер Барышэўскі[d]
Узнагароды
Сайт inp.bsu.by/personal/tikh…

Ві́ктар Васі́льлевіч Ціхамі́раў (нар. 28 красавіка 1958 у Менску) — беларускі фізык-тэарэтык.

Прафэсар катэдры ядзернай фізікі БДУ (ад 1995). У 1980 г. скончыў катэдру тэарэтычнай фізыкі фізычнага факультэта БДУ. У 1984 г. скончыў асьпірантуру БДУ і абараніў кадыдацкую дысэртацыю на тэму «Палярызацыйныя зьявы, якія ўзьнікаюць пры прахаджэньні ультрарэлятывісцкіх электронаў, пазытронаў і гама-квантаў праз монакрышталі»[1]. Ад 1984 г. працуе ў БДУ[2] (паводле іншых зьвестак, ад 1980[3] ці ад 1981[4]). У 1993 г. абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Працэсы выпраменьваньня, утварэньня пар і палярызацыйныя зьявы ў крышталях пры высокіх энэргіях». Вучонае званьне — старэйшы навуковы супрацоўнік[5] Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі за 1984 год. Працуе ў Інстытуце ядзерных праблемаў БДУ ад 1986 г., у якім ад 1993 г. ўзначальвае лябараторыю ядзернай оптыкі і космамікрафізыкі. Тэматыка навуковых дасьледаваньняў В. В. Ціхамірава ў Інстытуце ядзерных праблемаў: распрацоўка мэтадаў і сродкаў радыяцыйнага кантролю ядзернай зброі; лазерныя мэтады паскарэньня зараджаных часьціц; узаемадзеяньне выпраменьваньняў высокіх энэргій з крышталямі; дасьледаваньне эфэктаў парушэньня цотнасьці ва ўзаемадзеяньні атамных і малекулярных пучкоў з электрамагнітнымі палямі; фізыка анігіляцыі пазытронія. Прадказаў шэраг новых эфэктаў ва ўзаемадзеяньні хуткіх часьціц з інтэнсіўнымі палямі і даў агульнапрызнанае цяпер тлумачэньне асаблівасьцяў спэктру выпраменьваньня электронаў звышвысокіх энэргій у германе, якія былі адкрытыя ў 1986 г. у CERN. Навуковыя інтарэсы ляжаць у вобласьці ядзернай фізыкі узаемадзеяньня элемэнтарных часьціц з інтэнсіўнымі палямі і палямі крышталяў, распрацоўкі новых мэтадаў лазернага паскарэньня і выпраменьваньня, праяўленьня эфэктаў парушэньня цотнасьці ў атамах. Сумесна з прафэсарам Уладзімерам Барышэўскім прадказаў эфэкт магнітатармазнога ўтварэньня фатонамі высокіх энэргій электрон-пазытронных пар у крышталях, а таксама шэраг аптычных і палярыхаваных эфэктаў, якія праяўляюцца пры праходзе праз крышталі фатонаў, электронаў і пазітронаў высокіх энэргій. Даў інтэрпрэтацыю экспэрымэнтаў па назіраньні высокаэнэргетычнага выпрамяненьня электронаў высокіх энэргій у крышталях. У 1995 г. прадказаў эфэкт моцнага росту частаты прэцэсыі электроннага сьпіну ў цыркуляцыйна палярызаванай хвалі[6]. Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь за 2002 год (разам з Уладзімерам Барышэўскім, Адяксандрам Бераставым, Сяргеем Кіліным, Эдўардам Рудаком ды Ільлём Феранчуком за цыкль работ «Квантавая электрадынаміка і кагерэнтныя ядзерныя працэсы ў асяродзьдзі: квантавая і ядзерная оптыка»)[7][8]. У 2013 годзе ўзнагароджаны граматай за высокі узровень кіраўніцтва навукова-дасьледчыцкай работай студэнтаў[9]. Заслужаны работнік БДУ[3]. Падрыхтаваў дваіх кандыдатаў навук: Сьвятлану Сягло ды Юрыя Цалкова[10]. Вучоны сакратар экспэртнай рады Найвышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь[11]. Выступаў афіцыйным апанэнтам на абароне дысэртацыі Кірыла Ямнага. Віктар Ціхаміраў артымаў грант Прэзыдэнта Беларусі ў навуцы на 2018 год[12]. Зараз чытае курсы «Ядзерная астрафізыка», «Тэорыя структуры ядра». Сябра беларускага фізычнага таварыства[4].

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар больш за 100 прац[3]. Навуковыя працы па квантавай электрадынаміцы, астрафізыцы, фізыцы элемэнтарных часьціц.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тихомиров В. В. Поляризационные явления, возникающие при прохождении ультрарелятивистских электронов, позитронов и ү-квантов через монокристаллы : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата физико-математических наук : 01.04.02. — Минск: 1983. — 20 с.
  2. ^ Ціхаміраў Віктар Васілевіч // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 122
  3. ^ а б в Тихомиров Виктор Васильевич БГУ. Заслуженные работники Белорусского государственного университета
  4. ^ а б Victor Tikhomirov. Research Institute for Nuclear Problems of Belarus State University.
  5. ^ Методичекие материалы физического факультета
  6. ^ Прафесары і дактары навук Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта / Склад. А. А. Яноўскі. — Мн.: БДУ, 2001. — С. 274. — 1000 ас. — ISBN 985-445-542-4
  7. ^ Фізычны факультэт = Физический факультет / ред. совет: В. М. Анищик (пред.) [и др.]. — Минск: БГУ, 2008. — С. 186. — 800 ас. — ISBN 978-985-518-012-9
  8. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 23 апреля 2003 г. №170 «О присуждении Государственных премий Республики Беларусь 2002 года»
  9. ^ Награды специального фонда Президента Республики Беларусь по социальной поддержке одаренных учащихся и студентов вручат 21 ноября студентам. Белорусский молодежный форум (19 лістапада 2013).
  10. ^ Вынікі пошуку Сводный электронный каталог
  11. ^ Состоялось заседание коллегии ВАК (рас.). Найвышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі (28 красавіка 2018).
  12. ^ Гранты Президента Беларуси в науке, образовании, здравоохранении, культуре на 2018 год (рас.). Главное управление науки БГУ (20 студзеня 2018).