Вікторыя Азаранка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вікторыя Азаранка
Victoria Azarenka Acura Classic.jpg
Краіна Беларусь
Пражывае ў Монтэ-Карлё, Манака
Нарадзілася 31 ліпеня 1989 (25 гадоў)
Менск, БССР
Рост 183 см
Вага 66 кг
Пачатак кар’еры 2003
Працоўная рука правая, бэк-хэнд абодвума
Прызавыя грошы $16 857 277
Адзіночны разрад
Матчаў 348–132
Тытулаў 14 WTA, 1 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 1 (30 студзеня 2012)
Турніры Вялікага шлему
Аўстралія пераможца (2012)[1]
Францыя 1/4 фіналу (2009, 2011)
Ўімбэлдан паўфінал (2011)
ЗША 4 раўнд (2007)
Асноўныя турніры
WTA финал (2011)
Алімпіяда бронза (2012)
Парны разрад
Матчаў 135–51
Тытулаў 6 WTA, 3 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 7 (7 ліпеня 2008)
Турніры Вялікага шлему ў пары
Аўстралія фінал (2007)
Францыя пераможца (2008)
Ўімбэлдан 1 раўнд (2007)
ЗША пераможца (2007)

Вікто́рыя Фёдараўна Аза́ранка (нарадзілася 31 ліпеня 1989) — беларуская тэнісістка. Жыве і трэніруецца ў Монтэ-Карлё (Манака). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2010)[2].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юніёрскі этап[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пераможца Адкрытага чэмпіянату ЗША (2005) у юніёрскім разрадзе. Пераможца юніёрскага (да 18 гадоў) Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў 2005 годзе ў адзіночным і парным разрадах. У парным разрадзе сярод юніёрак Вікторыя Азаранка таксама перамагла ў Адкрытым чэмпіянаце Францыі ў 2005 годзе (разам з вугоркай Агнэш Савай), і на Ўімбэлдане ў 2004 годзе (разам зь беларускай Вольгай Гаварцовай). На 2005 год у юніёрскім разрадзе Вікторыя Азаранка мела шэсьць тытулаў у адзіночцы (і яшчэ дзесяць у парным разрадзе), зьяўлялася чэмпіёнкай Эўропы ў парным разрадзе сярод 14-гадовых і пераможцай каманднага Кубку Эўропы да 14 і 16 гадоў. У 2005 годзе стала чэмпіёнкай сьвету сярод юніёрак па вэрсіі Міжнароднай тэніснай фэдэрацыі (ITF).

Першы нумар юніёрскага рэйтынгу (2005).

Прафэсійная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пераможца турніраў WTA Tour у адзіночным выступе:

  1. 2009 — Брысбэйн, Аўстралія
  2. 2009 — Мэмфіс, ЗША
  3. 2009 — Маямі, ЗША
  4. 2010 — Стэнфард, ЗША
  5. 2010 — Масква, Расея
  6. 2011 — Люксэмбург, Люксэмбург
  7. 2011 — Марбэльля, Гішпанія
  8. 2011 — Маямі, ЗША
  9. 2012 — Мэльбурн, Аўстралія
  10. 2013 — Мэльбурн, Аўстралія

Пераможца Адкрытага чэмпіянату ЗША (2007) (разам з Максімам Мірным) і Адкрытага чэмпіянату Францыі — 2008 (разам з Бобам Браянам).

Пераможца Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (Мэльбурн, 2012) у адзіночным разрадзе. У выніку гэтай перамогі ўзьнялася на першы радок рэйтынгу WTA.

Найвышэйшае месца ў рэйтынгу WTA (адзіночны выступ) — 1-е (30 студзеня 2012)

Найвышэйшае месца ў рэйтынгу WTA (парны выступ) — 7-е (7 ліпеня 2008).

Дзяржаўныя ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Виктория Азаренко выиграла Australian Open и стала первой ракеткой мира(рас.)
  2. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2010 г. № 394 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 28 января 2012 г. № 44 «Аб узнагароджанні В.Ф.Азаранка ордэнам Айчыны III ступені» (1/13270)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вікторыя Азаранкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў