Вікіпэдыя:Апытаньні/Блёкі галоўнай старонкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Вынікі глядзіце ў самым нізе.

Лічу неабходным пачаць працу ў кірунку паляпшэньня зьместу й выгляду галоўнай старонкі. У дадзеным апытаньні хацеў бы запытацца наконт мэтазгоднасьці існаваньня пэўных блёкаў і іх назваў. Прашу прабачэньня за вялікае апытаньне, але ня хочацца некалькі разоў вяртацца да падобнага. Удзяліце калі ласка час.

Гэты дзень у гісторыі[рэдагаваць крыніцу]

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

Ці патрэбен гэты блёк і пад якой назвай?

Мяркую, што перад тым, як зьмяшчаць новы разьдзел (каляндар, ці ведаеце Вы, выява дня) на галоўную старонку, трэба стварыць адпаведны праект, які мусіць быць жыцьцяздольным (напрыклад) на працягу месяца. --EugeneZelenko 14:50, 27 студзеня 2009 (UTC)
Спадар Яўген, вы мусіць мяне не зусім правільна зразумелі. Нейкае пытаньне выносіцца ж на абмеркаваньне не для таго, каб прымаць нейкія рашэньні, але для вывучэньня думкі суполкі, каб даведацца які з кірункаў працы атрымае падтрымку ў будучым, а які не. Я як раз і пляную пачаць (і запрашаю іншых) працу над адпаведнымі блёкамі і хацеў даведацца якія зь іх патэнцыяльна жыцьцяздольныя/прымальныя суполкай, і якія абраць назвы, каб іх потым не мяняць. Я не зьбіраўся і не зьбіраюся бліжэйшым часам ламаць ці дакладней ініцыяваць ламаньне галоўнай старонкі. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 15:20, 27 студзеня 2009 (UTC)
Прашу прабачэньня, калі няправільна зразумеў. На мой погляд, адказ на пытаньне Ці патрэбен залежыць ад іншых фактараў. --EugeneZelenko 15:28, 27 студзеня 2009 (UTC)
Нешта я не разумею вашу крытыку. Ну вось напрыклад пра Актуальна вы напісалі: «Мяркую, што не. Усё ж Вікіпэдыя не сэрвіс навінаў». Гэта ваша ўласнае меркаваньне, хаця ў шмат якіх іншых моўных разьдзелах такі блёк існуе. Калі бальшыня з суполкі будзе прытрымлівацца вашага меркаваньня, дык тады мае (ці кагось іншага) высілкі па стварэньню адпаведнага праекта і па спробе гэты блёк прасунуць на галоўную старонку былі б марныя. Каб пазьбегнуць пустой работы, я і выношу гэтыя пытаньні на абмеркаваньне. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 15:59, 27 студзеня 2009 (UTC)
Дык гэта і было асабістае меркаваньне :-) Можа варта было бы дадаць варыянты не патрэбны пра кожны з блёкаў? Бо іншага месца для падобнага меркаваньня няма. --EugeneZelenko 16:05, 27 студзеня 2009 (UTC)
Праехалі :-) --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 16:10, 27 студзеня 2009 (UTC)

Варыянт А. Гэты дзень у гісторыі[рэдагаваць крыніцу]

  1. Падтрымліваю --Vasyl` Babych 22:44, 26 студзеня 2009 (UTC)
  2. Падтрымліваю --EugeneZelenko 14:50, 27 студзеня 2009 (UTC)
  3. Падтрымліваю --Ліцьвін 15:53, 27 студзеня 2009 (UTC)
  4. Падтрымліваю --Казімер Ляхновіч 18:24, 27 студзеня 2009 (UTC)
  5. Падтрымліваю. Але ня ўсе даты, а «выбраныя» даты гэтага дня. Ну і спасылка «далей» для тых, хто хоча падрабязьней. —zedlik 23:02, 27 студзеня 2009 (UTC)
  6. Падтрымліваю --Удзельнік:Karybut
  7. Падтрымліваю --Jim 06:05, 30 студзеня 2009 (UTC)

Варыянт Б. Дзень у гісторыі[рэдагаваць крыніцу]

Ці ведаеце вы?[рэдагаваць крыніцу]

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

Ці патрэбен гэты блёк і пад якой назвай?

Глядзіце заўвагу вышэй. --EugeneZelenko 14:50, 27 студзеня 2009 (UTC)
Шкодзіць ня будзе, але на маю думку сярод іншых блёкаў гэтаму варта аддаць найменшы прыярытэт. —zedlik 23:02, 27 студзеня 2009 (UTC)

Варыянт А. Ці ведаеце вы?[рэдагаваць крыніцу]

  1. Падтрымліваю --EugeneZelenko 14:50, 27 студзеня 2009 (UTC)

Варыянт Б. Ці ведаеце вы, што...[рэдагаваць крыніцу]

  1. Падтрымліваю --Ліцьвін 15:54, 27 студзеня 2009 (UTC)
  2. Падтрымліваю --Удзельнік:Karybut

Варыянт В. Цікавасьці[рэдагаваць крыніцу]

  1. Падтрымліваю --Jim 06:06, 30 студзеня 2009 (UTC)

Варыянт Г. Цікавосткі[рэдагаваць крыніцу]

  1. Падтрымліваюzedlik 23:02, 27 студзеня 2009 (UTC)

Стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

Ці патрэбен гэты блёк. Варыянтаў іншых назваў у мяне няма?

Глядзіце заўвагу вышэй. --EugeneZelenko 14:50, 27 студзеня 2009 (UTC)
  1. Трэба. Усё можна аўтаматызаваць. --Ліцьвін 15:55, 27 студзеня 2009 (UTC)
  2. Сапраўды, - патрэбны. --Казімер Ляхновіч 18:25, 27 студзеня 2009 (UTC)
  3. Патрэбны, каб ураўнаважыць блёк з выбраным артыкулам. —zedlik 23:02, 27 студзеня 2009 (UTC)
  4. Нэўтральна --Jim 06:07, 30 студзеня 2009 (UTC)

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

Ці патрэбен гэты блёк і пад якой назвай?

Мяркую, што не. Усё ж Вікіпэдыя не сэрвіс навінаў. --EugeneZelenko 14:50, 27 студзеня 2009 (UTC)
На маю думку не патрэбны да часу, пакуль ня зьявяцца якасныя навіны ў беларускіх ВікіНавінах, альбо большасьць артыкулаў пра падзеі, якія апісваюцца ў гэтых навінах. Пакуль ёсьць відавочныя праблемы з актуальнасьцю зьвестак у звычайных артыкулах. Таму мяркую, што да гэтага разьдзелу мы не сасьпелі нават у пэўнай пэрспэктыве, таму пытаньне мае сэнс вынесьці на меркаваньне яшчэ раз праз год-другі. —zedlik 23:02, 27 студзеня 2009 (UTC)
  1. Нэўтральна --Jim 06:08, 30 студзеня 2009 (UTC)

Варыянт А. Актуальна[рэдагаваць крыніцу]

Варыянт Б. Бягучыя падзеі[рэдагаваць крыніцу]

Якасныя артыкулы[рэдагаваць крыніцу]

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

Пад гэткай абагульняючай назвай выношу на апытаньне накірунак разьвіцьця той працы, якая называецца ў нас зараз «Выбраныя артыкулы».

Што датычыцца выбраных/добрых артыкулаў, то варта пакінуць штосьці адно, тым болей што, на вялікі жаль, вялікай сумеснай працы над імі пакуль што ня шмат. Дый і зразумелы крытэраў, па якіх адрозьніваць выбраныя/добрыя артыкулы пакуль што няма. --EugeneZelenko 14:50, 27 студзеня 2009 (UTC)
Тут той жа самы адказ - я не пра імгненную зьмену, але пра накірунак падрыхтоўчай працы. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 15:21, 27 студзеня 2009 (UTC)

Варыянт А. Штомесячныя выбары[рэдагаваць крыніцу]

Прынцып штомесячнага выбару артыкула, які на наш погляд можа лічыцца адным з найлепшых сярод існуючых. Нічога не зьмяняецца ў правілах і прынцыпах.

Варыянт Б. Узорны/добры артыкул[рэдагаваць крыніцу]

Пазбаўляемся ад прынцыпу простага выбару штомесяц, уводзім фармальныя крытэры асобна для ўзорных і для добрых артыкулаў. Артыкул можа быць высунуты на абмеркаваньне, галасаваньне і быць выбраным бяз прывязкі да пэўнай пэрыядычнасьці, хоць штотыдзень ці нават часьцей. Быўшы раз выбраным, артыкул можа быць пазбаўлены статусу з-за нейкіх абставінаў — напрыклад, у сувязі з павялічэньнем жорсткасьці правілаў у будучыні, ці з-за таго, што прыведзеныя даныя сталі неактуальнымі. Гэта накладае больш патрабаваньняў, адказнасьці і патэнцыяльна можа павялічыць час, які артыкулу трэба прайсьці для таго, каб быць выбраным. Хачу адзначыць, што дадзеным варыянтам я ня маю на ўвазе, што мы тэрмінова павінны на яго перайсьці, але на пэрспэктыву — праз год, ці нават 2, калі скончацца падрыхтоўчыя працы.

Варыянт В. Абраны/добры артыкул[рэдагаваць крыніцу]

Тое ж, што і Варыянт Б, толькі іншая назва.

  1. Падтрымліваю Прычым лічу, што пераход трэба рабіць адразу. --Vasyl` Babych 22:49, 26 студзеня 2009 (UTC)
  2. Падтрымліваю --Ліцьвін 15:57, 27 студзеня 2009 (UTC)
  3. Падтрымліваю --Казімер Ляхновіч 18:27, 27 студзеня 2009 (UTC)
  4. Падтрымліваю --Удзельнік:Karybut
  5. Падтрымліваю --Jim 06:09, 30 студзеня 2009 (UTC)

Варыянт Г. Выдатны/добры артыкул[рэдагаваць крыніцу]

Тое ж, што і Варыянт Б, толькі іншая назва.

Варыянт Д. Выбраны/добры артыкул[рэдагаваць крыніцу]

Тое ж, што і Варыянт Б, толькі іншая назва.

  1. Падтрымліваю. Правілы для добрых можна напісаць, ня думаю, што гэта праблема. Да таго ж падзяленьне між варыянтамі А і Б вельмі ўмоўнае, бо па сутнасьці ў нас выбары адбываюцца па альгарытме, апісаным у Б (за любы артыкул у любы час), але на галоўную старонку артыкул выстаўляецца тады, калі прыходзіць час яго выстаўляць (тобо варыянт Б будзе вымушаны карыстацца гэтай асаблівасьцю варыянта А). —zedlik 23:02, 27 студзеня 2009 (UTC)

Выявы для якасных артыкулаў[рэдагаваць крыніцу]

Калі вы за зьмену канцэпцыі, якая з выяваў вам больш пасуе?

Пад адпаведнай выявай пастаўце свой голас.

Выдатныя[рэдагаваць крыніцу]

  1. Падтрымліваю Няхай будзе як ёсьць, гэта ўсё жа уласна выява, створана менавіта для гэтага падзелу... --Vasyl` Babych 22:57, 26 студзеня 2009 (UTC)
  2. Падтрымліваю На мой погляд, наш варыянт неблагі. --EugeneZelenko 14:50, 27 студзеня 2009 (UTC)
  3. Падтрымліваю --Ліцьвін 15:58, 27 студзеня 2009 (UTC)
  4. Падтрымліваю --Казімер Ляхновіч 18:27, 27 студзеня 2009 (UTC)
  5. Падтрымліваю. Някепскі варыянт. —zedlik 23:02, 27 студзеня 2009 (UTC)
  6. Падтрымліваю --Удзельнік:Karybut
  7. Падтрымліваю --Jim 06:10, 30 студзеня 2009 (UTC)

вышэйазначаны варыянт мае польскія колеры, але маецца на ўвазе, калі зьмяніць іх на беларускія

Добрыя[рэдагаваць крыніцу]

  1. Падтрымліваю --Jim 06:11, 30 студзеня 2009 (UTC)

  1. Падтрымліваю. —zedlik 23:02, 27 студзеня 2009 (UTC)
  2. Падтрымліваю. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 20:12, 21 лютага 2009 (UTC)
  3. Падтрымліваю. --Казімер Ляхновіч 20:26, 21 лютага 2009 (UTC)

  1. Падтрымліваю --Удзельнік:Karybut

  1. Падтрымліваю --Vasyl` Babych 22:52, 26 студзеня 2009 (UTC)

Якасныя сьпісы/парталы[рэдагаваць крыніцу]

Ці трэба ўводзіць гэты разьдзел? Калі так, пад якой назвай:

Выбраны сьпіс/партал, на мой погляд, маюць сэнс у буйных праектах. Тыя я ж парталы ня вельмі актыўна абнаўляюцца. --

EugeneZelenko 14:50, 27 студзеня 2009 (UTC)

Таксама згодны, што варта адкласьці гэтае пытаньне на пэўны час, пакуль не зьявіцца дастатковая колькасьць матэрыялу. Калі ж уявіць, што яна ёсьць, на маю думку блёк з парталамі быў бы цікавы, зь сьпісамі — пытаньне, бо сьпісы самі па сабе ня вельмі цікавыя, бо сьпісы. Магчыма, ёсьць сэнс рухацца ў кірунку добрых артыкулаў пра элемэнты гэтых сьпісаў, тады ўжо і на саму старонку сьпісу ня цяжка выйсьці будзе. —zedlik 23:02, 27 студзеня 2009 (UTC)
Згодны зь Яўгенам. --Jim 06:12, 30 студзеня 2009 (UTC)

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

Варыянт А. Інфарматыўны сьпіс/партал[рэдагаваць крыніцу]

  1. Мяркую, пакуль што лепш так. :-) --Vasyl` Babych 23:04, 26 студзеня 2009 (UTC)

Варыянт Б. Якасны сьпіс/партал[рэдагаваць крыніцу]

Варыянт В. Выдатны сьпіс/партал[рэдагаваць крыніцу]

Выява[рэдагаваць крыніцу]

І ці пойдзе такая выява, альбо лепш узяць адну з вышэйпазначаных, альбо ўвогуле іншую пашукаць:

  1. Прапаную гэтую выяву. Яна, на маё меркаваньне, больш адпавядае для гэтай мэты. --Vasyl` Babych 23:04, 26 студзеня 2009 (UTC)

У ходзе апытаньня было вызначана, што

1. Варта распачаць працу па падрыхтоўцы матар'ялаў для ўвядзеньня наступных блёкаў на Галоўнай старонцы:
2. Ня варта распачынаць працу (прынамсі пакуль) па падрыхтоўцы наступных блёкаў Галоўнай старонцы:
  • «Актуальна».
  • «Якасныя сьпісы/парталы»
На будучыню: у якасьці выявы для гэтых матар'ялаў/блёку прапанавана
3. Асобна па разьдзелу «Якасныя артыкулы». Бальшыня ўдзельнікаў апытаньня выказалася за зьмены існай мэтадалёгіі, а менавіта:
  • Прапануецца якасныя артыкулы падзяліць на 2 групы: «Абраныя артыкулы» (вышэйшы ўзровень якасьці) і «Добрыя артыкулы» (высокі узровень якасьці, але ніжэйшы за ўзровень першай групы).
  • Для кожнай з гэтых груп неабходна стварыць уласныя дакладныя і фармальныя правілы.
  • Працэдура высоўваньня артыкула і галасаваньня (з улікам адпаведнасьці новым правілам) застаецца тая ж самая, але зьмяшчэньне артыкула на галоўнай старонцы адбываецца ня раз на месяц, а па меры абранасьці (з улікам мінімальнага пэрыяду галасаваньня, які павінен быць пазначаны ў правілах).
  • У якасьці выяваў, якія будуць характарызаваць кожную з гэтых груп, былі выбраныя:
  • «Абраныя артыкулы»:
  • «Добрыя артыкулы»: