Вікіпэдыя:Апытаньні/Праект добрых і абраных артыкулаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Праект дзяленьня якасных артыкулаў на добрыя і абраныя.

Старонкі праекту:

  1. Добрыя: Артыкулы, Кандыдаты, Крытэры;
  2. Абраныя: Артыкулы, Кандыдаты, Крытэры;

На агульнае абмеркаваньне выносіцца:

  1. аздабленьне/арганізацыя адпаведных старонак;
  2. крытэры дзяленьня на добрыя/абраныя;
  3. правілы намінацыі, абмеркаваньня, абраньня і пазбаўленьня статусу.

Праект увогуле[рэдагаваць крыніцу]

Ці падтрымліваеце вы праект якасных артыкулаў у такім выглядзе. Калі вы прынцыпова падтрымліваеце праект, але маеце шэраг непрынцыповых заўваг, падайце голас ў разьдзеле «Падтрымліваю», а заўвагі пазначце ў разьдзеле «Заўвагі і прапановы». Калі ж вы прынцыпова супраць, тады падайце голас у разьдзеле «Супраць» і там жа прывядзіце вашы аргумэнты.

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

Падтрымліваю[рэдагаваць крыніцу]

  1. Катэгарычна Падтрымліваю :-). Справа ў тым, што на маё (суб'ектыўнае, бязсумнеўна) меркаваньне, Абраныя артыкулы і ёсьць добрымі. Абраныя — гэта менавіта вышэйшы ўзровень якасьці, гэта заліўка «чырвоных» спасылак па тэме, напрыклад... Я б напісаў (дапісаў) некалькі такіх артыкулаў, ў адрозьненьні ад «абраных», бо гэта надта марудая справа. --Vasyl` Babych 18:00, 17 лютага 2010 (UTC)
  2. Падтрымліваю. Не заўсёды з пачатку зразумееш мяжу паміж "абранымі" і "добрымі" артыкуламі. Адзінае, што лічу, дык гэта што якасныя артыкулы павінны стварацца не аднім чалавекам, а вялікай суполкай людзей. Толькі гэтак можна дасягнуць вялікай якасьці. Wizardist г 18:22, 17 лютага 2010 (UTC)
  3. Падтрымліваю. --Jauhienij 17:22, 25 лютага 2010 (UTC)
  4. Падтрымліваю. --Казімер Ляхновіч 17:25, 25 лютага 2010 (UTC)
  5. Падтрымліваю. Я згодны з аргумэнтам, што пры цяперашняй колькасьці/інтэнсіўнасьці напісаньня артыкулаў падзел на добрыя/абраныя можа быць не зусім дарэчы, бо патрэбу лепшых артыкулаў можна забясьпечыць і адной катэгорыяй, але я ўпэўнены, што гэта толькі закладзе фундамэнт для далейшага разьвіцьця, і калі стварыць яго цяпер, у будучыні ён не зашкодзіць у любым выпадку, а зможа толькі паспрыяць пасьлядоўнаму ўдасканаленьню. Падтрымліваю ідэю ўвогуле, а што да асобных фармулёвак, то, мяркую, яшчэ можна будзе абмеркаваць кожную асобна, але праекты ў цяперашнім выглядзе ўжо зьяўляюцца добрай асновай. —zedlik 21:51, 1 сакавіка 2010 (UTC)
  6. Падтрымліваю - --Vaukalaka 06:40, 2 красавіка 2010 (UTC) апытаньне зачыненае Wizardist г 10:26, 2 красавіка 2010 (UTC)

Супраць[рэдагаваць крыніцу]

  • На жаль нічога не зьмянілася з папярэдніх абмеркаваньняў гэтага пытаньня. Няма вялікай актыўнасьці і дапрацоўкі артыкулаў у Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы (па-за межамі галасаваньня). Паўтаруся, але падобны падзел паводле якасьці мае сэнс для больш буйных разьдзелаў. Дарэчы, варта адказаць на пытаньне: дзеля чаго? І адказ не павінен быць: бо так робяць у іншых разьдзелах. --EugeneZelenko 14:59, 16 лютага 2010 (UTC)
Так, сапраўды, можа менавіта ў такім разгорнутым выглядзе праект трохі выходзіць за межы нашых цяперашніх магчымасьцяў. Але ж... Я тут бачу 2 асноўных чыньніка. Па-першае, гэты праект дазволіць увесьці больш ці менш фармальныя крытэры, грунтуючыся на якія можна будзе ініцыяваць пазбаўленьне статусу некаторых існых абраных, абранасьць каторых відавочна састарэла, а таксама выбіраць артыкулы ў будучым. Па-другое, дазволіць увесьці катэгорыю добрых артыкулаў, каб прапанаваць чытачам лёгкі доступ да даволі някепскіх артыкулаў, каторыя да абраных не дацягваюць. Уводзіць жа прамежкавы варыянт такога падзелу і крытэраў, спрошчаны, на мой погляд - марнаваньне часу. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 15:29, 16 лютага 2010 (UTC)
Ну і зь іншага боку, калі будзе аснова, то і зьместам яно абрасьце з часам, як на маю думку. Апошнім часам у мяне існуе трывалае адчуваньне недахопу існых правілаў: час ужо прыйшоў, а правілаў яшчэ няма, даводзіцца неяк кіравацца іншымі праектамі. Вось каб з артыкуламі не было гэтаксама. —zedlik 21:21, 16 лютага 2010 (UTC)

Заўвагі і прапановы[рэдагаваць крыніцу]