Вікіпэдыя:Вікідапаможнік
Скачаць Вікідапаможнік betta10
Апісаньне[рэдагаваць крыніцу]
- Шэраг людзей хоча далучыцца да дзейнасьці супольнасьці Вікіпэдыі, але ўзьнікае шмат перашкод.
- Вынікам дзейнасьці будзе дапаможнік вікіпэдыста, падчас стварэньня якога мы будзем узмацняць вікісупольнасьць, а таксама перадаваць веды пра Вікіпэдыю проста і зразумела.
- Досьвед правядзеньня вікі-дзён, а таксама дасьледаваньне падштурхнулі нас сыстэматызаваць веды ў простай і зразумелай для большасьці форме — у выглядзе дапаможніка (папяровага, электроннага і вікі).
- Акрамя вікідапаможніка, на працягу лета і восені 2015 мы працягнем узмацняць вікісупольнасьць, садзейнічаць пашырэньню ведаў пра Беларусь і сьвет на беларускай мове, тым самым узбагачаючы грамадзтва і ягоную інтэлектуальную спадчыну.
- Гатовы дапаможнік будзе распаўсюджвацца ў лічбавым і друкаваным фарматах бясплатна пад вольнай ліцэнзіяй.
Працоўная прастора[рэдагаваць крыніцу]
- Зьмест дапаможніка знаходзіцца тут
- Пясочніца праекту знаходзіцца на вікі «Фаланстэра»
- Задачы мы пішам у трэла — https://trello.com/b/htrgOPoL/-
- Зьмесьціва мультымэдыя і файлаў Вікідапаможніка (мяркуем у команз…)
- Мэйлінг-ліст для зручнага абмеркаваньня арганізацыйных пытаньняў падчас праекту.
Як працуем над дапаможнікам[рэдагаваць крыніцу]
- Фарміруем дэтальны зьмест — да 21 ліпеня
- Запаўняем зьмест тэкстамі — з 22 ліпеня па 4 жніўня
- Ілюстрацыі і скрыншоты — з 22 ліпеня па 11 жніўня
- Карэкцыя — з 4 па 11 жніўня
Каманда[рэдагаваць крыніцу]
- Mr._Zabej — агульная каардынацыя, мерапрыемствы, камунікацыі, каманда
- Svetit — афармленьне праекта, дызайн, тэксты, сацсеткі, валянтэры
- Renessaince — карэктура тэкстаў, фота, вікі-супольнасьць
- Alaksiej — тэксты, фота або скрыны
- Artificial123 — скрыны, ілюстрацыі
- Lady Di~bewiki — тэксты
- Da voli — рэдактарская праўка, заўвагі па юзабіліці
- дадавай сябе!!!
Як далучыцца[рэдагаваць крыніцу]
- напішыце пра свае жаданьне далучыцца на скрыню falanster.by@gmail.com або запоўніце анкету.
- дадайце спасылку на свой профіль у Вікі ў сэкцыю «Каманда» на гэтай старонцы.
- рэгіструйцеся ў трэла і ўдзельнічайце там у абмеркаваньні задач.