Вікіпэдыя:Вікідапаможнік/Зьмест/2. Уліковы запіс карыстальніка Вікіпэдыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Bubble text[рэдагаваць крыніцу]

Я жадаю дапамагчы людзям атрымаць вольны доступ да бясплатных ведаў. Распавядзі мне больш. З чаго мне пачаць?

Стварэньне ўліковага запісу карыстальніка зьяўляецца добрым першым крокам, калі Вы пачынаеце рабіць унёсак у Вікіпэдыю. Рахунак дазваляе Вам:

  • ствараць новыя артыкулы;
  • запампоўваць выявы;
  • пераносіць старонкі.

Вы таксама атрымаеце доступ да спэцыяльных функцыяў, такіх як «Мой сьпіс назіраньня». Сьпіс назіраньня дазваляе Вам сачыць за артыкуламі, якія Вы адрэдагавалі і паставілі пазнаку пра цікавасьць да старонкі. Каб дадаць артыкул у сьпіс назіраньня, націсьніце на значок-зорачку ў верхняй частцы артыкула.

Што яшчэ больш важна, такім чынам усе Вашыя зьмены ў артыкулах Вікіпэдыі запісваюцца пад імем Вашага рахунку, ідэнтыфікуючы Вашую дзейнасьць у Вікіпэдыі. Гэта дапаможа Вам узаемадзейнічаць зь іншымі людзьмі, якія рэдагуюць тыя ж артыкулы, што й Вы, і дапаможа Вам стаць надзейным сябрам супольнасьці.

Калі Вы прызвычаіцеся да Вікіпэдыі, Вы выявіце, што будзеце здольныя ўдзельнічаць у дыскусіях, і зможаце дапамагчы іншым у рэдагаваньні артыкулаў.

Рэдагаваньне без рэгістрацыі[рэдагаваць крыніцу]

Вы можаце рэдагаваць Вікіпэдыю без рэгістрацыі. Тым ня менш, без выкарыстаньня рахунку Вашыя праўкі будуць запісвацца пад Вашым IP-адрасам. Практыка сьведчыць пра тое, што супольнасьць Вікіпэдыі схільна не давяраць праўкам ананімаў.

Як стварыць новага карыстальніка[рэдагаваць крыніцу]

Стварыць уліковы запіс у Вікіпэдыі вельмі лёгка:

  1. Націсьніце на «Стварэньне рахунку» ў правым верхнім куце старонкі.
  2. Запоўніце імя ўдзельніка (магчыма нік).
  3. Абярыце сабе пароль.
  4. Націсьніце на спасылку «Стварыць рахунак».
 Калі Вы ствараеце ўліковы запіс карыстальніка, лепш запоўніць поле e-mail. У гэтым выпадку Вы зможаце аднавіць свой пароль, калі забудзеце яго.
Стварэньне ўліковага запісу

Паспрабуйце!

  1. Стварыце ўліковы запіс карыстальніка ў Вікіпэдыі.
  2. Зрабіце сьпіс назіраньня Вашых любімых артыкулаў у Вікіпэдыі, націснуўшы на зорачку ў верхняй частцы старонкі артыкула. Паглядзіце, як зьмены ў артыкуле адсочваюцца ў Вашым сьпісе назіраньня.

Кароткая спасылка Вікіпэдыя:Як зарэгістравацца

Bubble text[рэдагаваць крыніцу]

Гэта было хутка! Цяпер я маю рахунак і магу ствараць якасныя артыкулы.

Асабістая старонка ўдзельніка[рэдагаваць крыніцу]

Дадаць інфармацыю пра сябе й свае інтарэсы можна на вашай старонцы ўдзельніка. Кожны рахунак мае старонку ўдзельніка й старонку гутарак. Вы можаце знайсьці спасылкі на сваю старонку й гутаркі ў правым верхнім куце экрана. Каб перайсьці на Вашую старонку карыстальніка трэба націснуць на Вашае імя карыстальніка, якое знаходзіцца побач са значком удзельніка. Потым націсьніце на кнопку «Рэдагаваць крыніцу», каб напісаць пра сябе. Калі скончыце пісаць пра сябе, націсьніце на кнопку «Захаваць старонку» ў ніжняй частцы экрана.

Знайсьці старонку ўдзельніка

Вы можаце напісаць пра сябе, свае спэцыяльныя веды, і пазначыць Вашую цікавасьць, у прыватнасьці цікавасьць да тэматыкі ці да пэўных артыкулаў.

Зносіны зь іншымі карыстальнікамі Вікіпэдыі праз старонку «Мае гутаркі»[рэдагаваць крыніцу]

Старонка гутарак удзельніка зьяўляецца месцам, дзе Вы й іншыя ўдзельнікі маюць магчымасьць пакідаць паведамленьні, на якія можна адказваць. Многія ўдзельнікі пакідаюць прывітаньні для новых карыстальнікаў. Іншыя вікіпэдысты могуць выкарыстоўваць гэтую прастору, каб пачаць размову, пазнаёміцца з Вамі лепей і зразумець Вашыя зьмены, якія Вы зрабілі ў артыкулах.

// намаляваць гіка…

Паспрабуйце!
Націсьніце сваё імя карыстальніка, а затым націсьніце па кнопцы «Рэдагаваць крыніцу», каб рэдагаваць сваю старонку ўдзельніка. 
Вывучыце розныя опцыі на панэлі рэдагаваньня…
(тлусты тэкст), (курсіў) і (спасылка).
Націсьніце на кнопку «Дадаткова», каб убачыць іншыя інструмэнты фарматаваньня.

Bubble text[рэдагаваць крыніцу]

О, хтосьці пакінуў паведамленьне на маёй старонцы абмеркаваньня. 
У ім тлумачыцца, што мае праўкі былі адмененыя, бо я не спасылалася на крыніцы. 
З тае прычыны, што факт, які я дадала, падмацоўваецца на вэб-сайце ўрада, я зраблю рэдагаваньне нанова. 
На гэты раз я ўключу крыніцу ў разьдзел спасылак у канцы артыкула.