Вікіпэдыя:Галасаваньні/Распаўсюджваньне дзьвюхмоўя на назвы артыкулаў у Вікіпэдыі на беларускай мове

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


  • Прапанова ня прынятая

Распаўсюджваньне дзьвюхмоўя на назвы артыкулаў у Вікіпэдыі на беларускай мове[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, прыміце ўдзел у галасаваньні.

Сутнасьць пытаньня: Ці згодны Вы з тым, што закон дзьвюхмоўя (Закон Рэспублікі Беларусь) павінен распаўсюджвацца і на Вікіпэдыю на беларускай мове.

У выпадку прыняцьця гэтага правіла неабходна будзе дубляваць усе назвы на расейскай мове незалежна ад іх тэрытарыяльнай і нацыянальнай прыналежнасьці. Так напрыклад, у артыкуле пра горад Менск назва будзе мець наступны выгляд: Менск (па-расейску: Минск); Полацак: По́лацак (па-расейску: Полоцк)...; адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Менская вобласьць: Ме́нская во́бласьць (па-расейску: Минская область)...; Кастусь Каліноўскі: Касту́сь Каліно́ўскі (Вінцэ́нт-Канстанці́н Каліно́ўскі) (па-расейску: Константин Семёнович Калиновский); Леў Сапега: Леў Сапега (па-расейску: Лев Иванович Сапега); Тадэвуш Касьцюшка: Андрэ́й Тадэ́вуш Банавянту́ра Касьцю́шка (па-расейску: Анджей Тадеуш Бонавентура Костюшко)...; Вялікае княства Літоўскае: Вялікае княства Літоўскае (поўная назва: Вялікае княства Літоўскае, Рускае й Жамойцкае; па-лацінску: Magnus Ducatus Lithuaniae, па-польску: Wielkie Księstwo Litewskie, па-расейску: Великое княжество Литовское); Полацкае княства: По́лацкае кня́ства (па-расейску: Полоцкое княжество)...; рака Сьвіслач: Сьві́слач (па-расейску: Свислочь); нацыянальны парк «Нарачанскі»: «Нарачанскі» (па-расейску: «Нарочанский»); возера Нарач: Нарач (па-расейску: Нарочь); Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы: Пала́цава-за́мкавы ко́мплекс у Нясьві́жы (Нясьві́скі за́мак) (па-расейску: Несвижский замок); Аршанская бітва: Бі́тва пад Во́ршай (па-расейску: Сражение под Оршей); Белавеская пушча: Белавеская пушча (па-расейску: Беловежская пуща); Беларуская Вікіпэдыя: Беларуская Вікіпэдыя (па-расейску: Белорусская Википедия); Зубар: Зу́бар, Зубр ці эўрапе́йскі бізо́н (па-лацінску: Bison bonasus, па-расейску: Зубр) і г.д.

Таксама чытайце ранейшыя гутаркі: 1, 2

Дзякуй за ўвагу.

  • Галасаваньне праводзіцца з 11.03.2009 па 25.03
  • Арганізатар: Ліцьвін

Галасаваньне[рэдагаваць крыніцу]

У адпаведным падзеле дадайце наступнае:
# {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} / {{Нэўтральна}} камэнтар і подпіс

За[рэдагаваць крыніцу]

Супраць[рэдагаваць крыніцу]

  1. Супраць Выдома ж, супраць. Як і супраць пазначэньня расейскай назвы выключна для беларускіх тапонімаў. Да прыкладу, нашы ўкраінскія калегі, нягледзячы на аб'ектыўны распаўсюд расейшчыны ў Кіеве (няхай шаноўны пан Васіль Бабіч не крыўдуе на мяне) не пазначаюць расейскую назву места ў сваім моўным падзеле, тое ж самае ў летувісаў, латышоў, эстонцаў, малдаванаў і нават казахаў — і гэта зь іх паўафіцыйным статусам расейскай. Думаю, падобныя прыклады нашмат бліжэйшыя да нас за прыклады сталых эўрапейскіх краінаў кшталту Ірляндыі ці Фінляндыі. --Казімер Ляхновіч 23:22, 11 сакавіка 2009 (UTC)
  2. Супраць --Ліцьвін 23:54, 11 сакавіка 2009 (UTC)
  3. Супраць -- --Ruslan Raviaka 08:40, 12 сакавіка 2009 (UTC)
  4. Супраць А прычым тут дзяржава Беларусь і яё законы да беларускай мовы і энцыкляпэдыі на гэтай мове? Разумею, што гучыць абсурдна, але ж і моўная палітыка Беларусі у дачыненьні нацыянальнай мовы таксама абсурдная...--Vasyl` Babych 09:00, 12 сакавіка 2009 (UTC)
  5. Супраць -- --Rasa
  6. Супраць Калі распаўсюджваць ужываньне закона аб мовах на Віку, то беларускі яе падзел, можна зачыняць... --Jim 14:37, 12 сакавіка 2009 (UTC)

Устрымліваюся[рэдагаваць крыніцу]

Іншае меркаваньне[рэдагаваць крыніцу]

1[рэдагаваць крыніцу]

  • Аўтарам галасаваньня фармулёўка апанэнтаў даведзена да абсурду. Лічу, што за такія дзеяньні таксама трэба накладаць нейкія спагнаньні. Таму што, відавочна, за такую фармулёўку ніхто не прагаласуе, і будзе выглядаць, што пазыцыя аўтара правільная. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 08:27, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Я за поўную пасьлядоўнасьць. Закон не глядзіць, што населены пункт, што адміністрацыйная адзінка, што чалавек... Таму няма сэнсу гэтае пытаньне падзяляць. А тое, што прагаласуюць або не прагаласуюць — яшчэ пабачым, галасаваньне працягваецца. І судзячы па абмеркаваньнях па меншай меры тры ўдзельніка за прыняцьце правіла. У любым выпадку, заўсёды нешта прымаецца і нешта не прымаецца. Калі ласка, галасуйце. --Ліцьвін 11:38, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Фармулёўка некарэктная, даведзеная да абсурду, таму і галасаваць па ёй не зьбіраюся. Трох удзельнікаў якія за прыняцьце правіла я нешта прагледзеў, можа падкажыце хто гэта? Дарэчы, я гатовы адмовіцца ад свайго перакананьня на карысьць большасьці, каб спыніць спрэчкі, глядзіце кампрамісную фармулёўку на старонцы абмеркаваньня. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 11:54, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Фармулёўка некарэктная, даведзеная да абсурду Ну не я настойваў на прыняцьці дадзенага правіла. І я ўсяго толькі арганізаваў галасаваньне па гэтым пытаньні. Дарэчы, вы жа самі пісалі: што пры гэткім падыходзе сапраўды цяжка абмежавацца толькі населенымі пунктамі, і можна апэляваць што такі ж падыход павінен прымяняцца для іншых геаграфічных адзінак, назваў установаў і г.д. Так што ў вашых словах абсурднае? Усё даволі лягічна і вы паўтарылі тое, пра што я доўгі час казаў. таму і галасаваць па ёй не зьбіраюся Вашае права. глядзіце кампрамісную фармулёўку на старонцы абмеркаваньня Добрая прапанова. Паглядзеў. Адказаў. --Ліцьвін 12:18, 12 сакавіка 2009 (UTC)
1. Я толькі пагадзіўся з тым, што могуць быць праблемы з распаўсюджваньнем гэтага правіла на іншыя аб'екты. Але тая фармулёўка, якую вы прывялі, даведзена менавіта да абсурду. Узяць таго ж зубра. 2. А хто настойваў на прыняцьці дадзенага (у такой фармулёўцы) правіла? Гледзячы на аўтара, яўна ні я, ні Яўген, ні RWD. 3. І калі вы жадалі канструктыўнага абмеркаваньня/галасаваньня навошта пайшлі ад адваротнага, каб галасавалі супраць? Чаму не зрабілі правіла, за якое самі, і (верагодна) большасьць удзельнікаў прагаласавалі б «за»? --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 12:40, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Абмеркаваньне прадугледжвала ўвядзеньне дзьмюхмоўя на ўсе назвы ў Беларускай Вікіпэдыі. Таму менавіта гэтае пытаньне і трэба было выносіць на абмеркаваньне. Я шмат разоў пісаў, што непасьлядоўнасьць у гэтым пытаньні прывядзе да шматлікіх пытаньняў (Я толькі пагадзіўся з тым, што могуць быць праблемы з распаўсюджваньнем гэтага правіла на іншыя аб'екты.) ...пайшлі ад адваротнага, каб галасавалі супраць? Чаму не зрабілі правіла, за якое самі, і (верагодна) большасьць удзельнікаў прагаласавалі б «за»? Адкуль вы ведаеце, што большасьць прагаласуе «супраць»? Я прагаласаваў толькі адзін раз, я нікога не прымушаю галасаваць «за» або «супраць» прыняцьця дадзенага правіла, а таксама наогул галасаваць. Вашыя словы больш падобныя на пераход на асобы. Вам не здаецца, што за такія словы ўдзельнік можа атрымаць папярэджаньне? --Ліцьвін 13:19, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Вельмі цікава, і якое ж з маіх словаў вы трактавалі як адно з «оскорблений, угроз и агрессии»? Задам пытаньне інакш: «Чаму вы не зрабілі фармулёўку правіла такім чынам, каб асабіста прагаласаваць за яго»? --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 13:25, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Абмеркаваньне прадугледжвала ўвядзеньне дзьмюхмоўя на ўсе назвы ў Беларускай Вікіпэдыі. Таму менавіта гэтае пытаньне і трэба было выносіць на абмеркаваньне. І як можна адмяняць тое, што яшчэ непрынята? Спачатку трэба правесьці галасаваньне па прыняцьці. І я маю права галасаваць як «супраць» так і «за». Вы ня згодны? --Ліцьвін 13:35, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Ваша права на свабоднае галасаваньне я не адмаўляў. А вось на пытаньне вы так і не адказалі ;). «Абмеркаваньне прадугледжвала ўвядзеньне дзьвюхмоўя на ўсе назвы ў Беларускай Вікіпэдыі.» — гэта было ўласна вашым «вынаходніцтвам». Ніхто ні з вашых прыхільнікаў, ні з вашых апанэнтаў такую фармулёўкі ані прапаноўваў, ані падтрымліваў, ні ў адным з абмеркаваньняў. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 14:16, 12 сакавіка 2009 (UTC)
А вось на пытаньне вы так і не адказалі ;). Адказаў: як можна адмяняць тое, што яшчэ непрынята? Спачатку трэба правесьці галасаваньне па прыняцьці.
Я толькі пагадзіўся з тым, што могуць быць праблемы з распаўсюджваньнем гэтага правіла на іншыя аб'екты. Я распаўсюдзіў. Вы «супраць»? Ці «за»? Вызначыцеся калі ласка. --Ліцьвін 14:30, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Гэта такі адказ на пытаньне «Чаму вы не зрабілі фармулёўку правіла такім чынам, каб асабіста прагаласаваць за яго»? Можа расшыфруеце мне, недалёкаму, як яго зразумець? --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 15:03, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Растлумачваю. Абмеркаваньне прадугледжвала ўвядзеньне дзьмюхмоўя на ўсе назвы ў Беларускай Вікіпэдыі. Таму менавіта гэтае пытаньне і трэба было выносіць на абмеркаваньне. Я пачаў думаць як сфармуляваць пытаньне, каб яно казала пра прыняцьце правіла. Гэта значыць у пытаньні непавінна быць «не». Менавіта такое я і задаў: Ці згодны Вы з тым, што закон дзьвюхмоўя (Закон Рэспублікі Беларусь) павінен распаўсюджвацца і на Вікіпэдыю на беларускай мове. Калі прымаецца правіла, то заўсёды ставіцца пытаньне пра прыняцьце, а не пра забарону. Я наогул думаў спачатку не галасаваць. Але пасьля поста Казімера Ляхновіча вырашыў прагаласаваць. --Ліцьвін 15:21, 12 сакавіка 2009 (UTC)

2[рэдагаваць крыніцу]

  • Цалкам згодны з адзнакамі гэтага галасаваньня Red Winged Duck і Дзьмітрыя Юрцэвіча. Відавочна, што ініцыятар ня хоча вырашаць канкрэтнае спрэчнае пытаньне. На жаль... --EugeneZelenko 13:46, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Атрымліваецца, я галасаваньнем і ўдзельнікі сваім удзелам у ім не вырашаюць канкрэтнае спрэчнае пытаньне. Ну што тут сказаць... На жаль, нічога... --Ліцьвін 14:10, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Улічваючы, што ўдзельнік ня проста паступіў некарэктна, а і адмаўляецца гэта прызнаць, прапаную ўсё ж вынесьці яму спагнаньне — спачатку ў выглядзе афіцыйнага папярэджаньня аб недапушчальнасьці такіх паводзін. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 14:18, 12 сакавіка 2009 (UTC)
:-) Я расьпісаў паняцьце «дзьвюхмоўе»: пасьлядоўнае выкарыстаньне дзьвюхмоўя ў Вікіпэдыі на беларускай мове. І я пра гэта неаднойчы пісаў у абмеркаваньнях. Зараз вы «супраць» і вы пагадзіліся, што такі зыход магчымы — пры гэткім падыходзе сапраўды цяжка абмежавацца толькі населенымі пунктамі, і можна апэляваць што такі ж падыход павінен прымяняцца для іншых геаграфічных адзінак, назваў установаў і г.д. Мне па ўсіх правілах Вікіпэдыі атрымалася гэта зрабіць. І зараз вы мяне прапаноўваеце за гэта пакараць :-) Вам не здаецца, што вы ўжо сталі тым самым «судзьдзём»? --Ліцьвін 14:44, 12 сакавіка 2009 (UTC)

Колькі постаў, і ўсё марна - колькі маглі б напісаць за гэты час, што спляжылі на КАНСТРУКЦІЎНУЮ ДЫСКУСЫЮ! нацыянальная хвароба--Ruslan Raviaka 15:31, 12 сакавіка 2009 (UTC)

:-) Я бы напісаў шмат. Жадаю заняцца Бабічамі, але ўвесь у адказах :-) --Ліцьвін 15:37, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Ух ты! Цікава, пачытаю са вялікім задавальненьнем! :-) --Vasyl` Babych 16:05, 12 сакавіка 2009 (UTC)
:-) Я ствару толькі накіды пра населеныя пункты. Калі знайду яшчэ якую-небудзь інфармацыю, то абавязкова дадам. --Ліцьвін 16:31, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Я паступова напішу аб украінскіх вёсках. Ды і аб людзях таксама... :-) --Vasyl` Babych 16:54, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Канешне, можна адносіцца і так. Але спрэчка існуе і ад яе ігнараваньня яна ня зьнікне. І надалей адны будуць ствараць артыкулы так, іншыя гэтак, потым будуць правіць артыкулы іншых аўтараў і тым самым раздражняць іх. Асабіста я ўжо стаміўся ад усіх гэтых абмеркаваньняў, часьцяком сапраўды пустых (нікуды не прыводзячых). Таму прымаю асабістае рашэньне покуль дыстанцыявацца ад гэтай тэмы і ў мной ствараемых артыкулах расейскую назву не пазначаць, каб нікога не раздражняць. Калі хто настойвае на расейскай назьве — ласкава прашу паспрабаваць сфармуляваць правіла і знайсьці паразуменьне з іншымі. А зараз лепш сапраўды займуся справай... --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 16:57, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Сапраўды добрае рашэньне. --Ліцьвін 17:06, 12 сакавіка 2009 (UTC)
Слушна, прыпыняю ўсе спрэчкі. Справа, сапраўды, — найважнейшае. --Казімер Ляхновіч 17:11, 12 сакавіка 2009 (UTC)