Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/11 верасьня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Краіны-ўдзельніцы Бэрнскае канвэнцыі (сіні колер)
Краіны-ўдзельніцы Бэрнскае канвэнцыі (сіні колер)

11 верасьня:

  • 1938 — у Наваградку адкрыўся Дом-музэй Адама Міцкевіча
  • 1944II Сусьветная вайна: войскі ЗША першымі з краінаў антыгітлераўскае кааліцыі ўвайшлі на тэрыторыю Трэцяга Райху
  • 1973 — у Чылі ў выніку вайсковага перавароту да ўлады прыйшоў Аўгуста Піначэт
  • 1988 — абвяшчэньне эстонскае мовы дзяржаўнаю ў ЭССР
  • 1989Вугоршчына адкрыла свае граніцы для ўцекачоў з Усходняе Нямеччыны, што азначыла першы прарыў «бэрлінскага муру»
  • 1992 — у Наваградку адкрыўся гістарычна-краязнаўчы музэй
  • 2001Тэрарыстычныя акты 11 верасьня: зьнішчэньне Сусьветнага гандлёвага цэнтру (на выяве) і істотнае пашкоджаньне Пэнтагону