Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/12 верасьня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Венская бітва
Венская бітва

12 верасьня:

  • 1485 — войскі Маскоўскае дзяржавы ўзялі Цьвер, апошні князь цьвярскі Міхаіл Барысавіч здолеў уцячы ў Вялікае Княства Літоўскае
  • 1683 — адбылася Венская бітва (на выяве), у выніку якой кааліцыйнае войска Сьвятое Рымскае імпэрыі і Рэчы Паспалітае на чале з каралём і вялікім князем Янам Сабескім спыніла асманскую навалу
  • 1733 — паўторнае абраньне каралём і вялікім князем Станіслава Ляшчынскага
  • 1848 — пераўтварэньне Швайцарыі са зьвязу асобных кантонаў у фэдэрацыйную дзяржаву
  • 1940францускія падлеткі знайшлі малюнкі часоў палеаліту ў пячоры Ляско
  • 1959 — запуск міжплянэтнае станцыі «Месяц-2»