Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/13 сьнежня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трыдэнцкі сабор
Трыдэнцкі сабор

13 сьнежня: Мальта сьвяткуе Дзень рэспублікі

  • 1545 — распачаўся Трыдэнцкі сабор (на выяве)
  • 1575 — у выніку вольнай элекцыі ў Варшаве Ганну Ягелонку абралі каралевай і вялікай княгіняй, аднак неўзабаве ўлада і тытул перайшлі да яе новага мужа Стэфана Баторыя
  • 1595запароскія казакі С. Налівайкі захапілі Магілёў, разрабавалі і спалілі яго (у тым ліку шэраг цэркваў)
  • 1620 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Воршы Магдэбурскае права і герб
  • 1919 — адбыўся раскол Рады БНР на Найвышэйшую Раду і Народную Раду БНР
  • 1981 — у зьвязку з ростам папулярнасьці прафсаюзу «Салідарнасьць» камуністычныя ўлады ўвялі ў Польшчы ваеннае становішча
  • 1994 — у Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце (ЗША) прайшла першая арганізацыйная сустрэча кансорцыюму World Wide Web, створанага як міжнародная асацыяцыя для распрацоўкі і пашырэньня ўніфікаваных пратаколаў перадачы зьвестак у інтэрнэце