Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/14 верасьня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы

14 верасьня:

  • 1309Мальбарк зрабіўся сталіцаю Крыжацкае дзяржавы
  • 1408 — складаньне міру, які завяршыў вайну Маскоўскае дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім (1406—1408)
  • 1515бітва пад Марыньяна: разьбітая французамі Швайцарыя абвясьціла пра свой «вечны нэўтралітэт»
  • 1812вайна 1812 году: войскі Напалеона ўвайшлі ў Маскву
  • 1867 — выйшаў у сьвет першы том «Капітала» Карла Маркса
  • 1906 — у Вільні выйшаў першы нумар першае легальнае беларускае газэты «Наша Доля»
  • 1920 — у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар (на выяве)
  • 1937Сталінскія рэпрэсіі: расстраляны Сяргей Астрэйка, беларускі паэт і мовазнаўца
  • 1939 — у ЗША авіяканструктар Ігар Сікорскі падняў у паветра свой першы верталёт VS-300
  • 2003 — на рэфэрэндуме жыхары Эстоніі ўхвалілі далучэньне краіны да Эўрапейскага Зьвязу, якое афіцыйна адбылося 1 траўня 2004