Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/16 кастрычніка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Капітан з Кёпэніка
Капітан з Кёпэніка

16 кастрычніка: Сусьветны дзень харчоў (ААН)

  • 1325 — дачка вялікага князя літоўскага Гедзіміна выйшла замуж за польскага каралевіча Казімера
  • 1794Паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі: Тамаш Ваўжэцкі прыняў прысягу найвышэйшага начальніка выступленьня
  • 1813 — больш за паўмільёны жаўнераў уступілі ў «Бітву народаў» пад Ляйпцыгам
  • 1906капітан з Кёпэніка (на выяве) падманам рэквізаваў мескую касу
  • 1934 — распачаўся «Вялікі марш» кітайскіх камуністаў
  • 1947 — за выступ супраць «лысенкаўшчыны» з пасады прэзыдэнта Акадэміі навук Беларусі звольнілі Антона Жэбрака
  • 2002 — у Эгіпце адкрылася Новая Александрыйская бібліятэка