Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/16 сакавіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа падарожжа Ф. Магелана
Мапа падарожжа Ф. Магелана

16 сакавіка:

  • 37 — насуперак запавету памерлага Тыбэрыюса сэнат абвясьціў імпэратарам рымскім Калігулу
  • 1521партугальскі мараплавец Фэрнан Магелан у часе падарожжа вакол сьвету (на выяве) дасягнуў берагоў сучасных Філіпінаў
  • 1707 — шляхам аб’яднаньня Ангельшчыны і Шатляндыі ўтварылася Каралеўства Вялікабрытанія
  • 1919 — у ЗША ўпершыню выпрабавалі бяздротавы тэлефон для перамоваў з самалётам
  • 1919 — у Горадні выйшаў першы нумар газэты «Бацькаўшчына»
  • 1926Робэрт Годард правёў пасьпяховае выпрабаваньне першае ракеты на вадкім паліве
  • 1960 — у Нью-Ёрку прэзэнтавалі першы аўтамабіль на сонечных батарэях
  • 2003 — у Менску адбыўся I Усебеларускі сход інтэлігенцыі, утварылася Рада беларускае інтэлігенцыі