Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/17 красавіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лебядзіная сажалка ў Менскім батанічным садзе
Лебядзіная сажалка ў Менскім батанічным садзе

17 красавіка:

  • 1492 — Хрыстафор Калюмб падпісаў пагадненьне з каралём і каралеваю Гішпаніі пра зьдзяйсьненьне экспэдыцыі дзеля пошуку заходняга шляху да Індыі
  • 1521 — Мартын Лютэр выступіў з прамоваю перад Вормскім райхстагам з падтрымкаю ўласнага вучэньня, па чым яго вызналі ерэтыком
  • 1856 — абвяшчэньне Квэбэку сталіцаю Канады[Крыніца?]
  • 1875 — ангелец Нэвіл Чэмбэрлен вынайшаў більярдную гульню «снукер»
  • 1932 — заснаваньне Цэнтральнага батанічнага саду ў Менску (на выяве)
  • 1941 — Другая сусьветная вайна: Югаславія капітулявала перад Нямеччынай
  • 1970 — на Зямлю пасьпяхова вярнуўся касьмічны апарат Апалён-13
  • 1980 — Паўднёвая Радэзія зьмяніла назву на Зымбабвэ
  • 1982 — каралева Вялікабрытаніі Лізавета II афіцыйна надала Канадзе поўную незалежнасьць