Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/18 кастрычніка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Царква Сьвятога Міколы
Царква Сьвятога Міколы

18 кастрычніка:

  • 1568вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Кнышыну (Падляшша) Магдэбурскае права і герб
  • 1596 — у царкве Сьв. Міколы (на выяве) каталікі і праваслаўныя склалі Берасьцейскую царкоўную унію
  • 1867Аляска перайшла ад Расейскае імпэрыі да ЗША
  • 1892 — увод у камэрцыйную эксплюатацыю першае телэфоннае лініі далёкага зьвязку (ЧыкагаНью-Ёрк)
  • 1905 — у Менску расейскія войскі і паліцыя расстралялі мітынг месьцічаў, вынікам чаго сталіся сотні загіблых і параненых
  • 1967 — савецкая касьмічная станцыя «Вэнэра-4» дасягнула месца прызначэньня
  • 1968 — на Алімпіядзе ў Мэхіка амэрыканскі лёгкаатлет Робэрт Біман зьдзейсьніў «скачок у XXI стагодзьдзе»
  • 1991парлямэнт Беларусі прыняў закон аб грамадзянстве