Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/18 сакавіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карыкатура на Рыскую мірную дамову 1921 году
Карыкатура на Рыскую мірную дамову 1921 году

18 сакавіка: Дзень Унутраных войскаў Беларусі

  • 1241манголы спустошылі Кракаў
  • 1325 — заснаваньне Тэначтытлану, будучае сталіцы Ацтэцкае імпэрыі
  • 1595кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Наваградку мескі герб
  • 1662 — у Парыжы пачаў курсаваць першы грамадзкі транспарт — карэта на восем месцаў
  • 1791 — прыняцьце закону «Аб вольных местах» у Рэчы Паспалітае
  • 1839 — імпэратар Кітаю забараніў іншаземным гандлёвым кампаніям імпартаваць у краіну опіюм, што спрычынілася да I опіюмнае вайны
  • 1921 — падпісаньне Рыскае дамовы паміж РСФСР і Польскай Рэспублікаю, якая тэрытарыяльна падзяліла беларусаў (на выяве)
  • 1965 — касманаўт Аляксей Лявонаў першым у сьвеце выйшаў у адкрыты космас
  • 1992парлямэнт Беларусі загадаў ураду распачаць фармаваньне нацыянальных Узброеных сілаў
  • 1993Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Іранам