Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/1 сакавіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палац Галоўнага Трыбуналу ў Вільні
Палац Галоўнага Трыбуналу ў Вільні

1 сакавіка: Міжнародны дзень грамадзянскай абароны

  • 1555Настрадамус апублікаваў сваю кнігу прароцтваў
  • 1564Іван Фёдараў надрукаваў першую ў Маскоўскай дзяржаве дакладна датаваную кнігу
  • 1566 — набыў законную сілу Другі Статут Вялікага Княства Літоўскага
  • 1581 — утварэньне Галоўнага Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага (на выяве)
  • 1780Пэнсыльванія першай у ЗША забараніла рабства
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: аддзел В. Парчэўскага перамог казакаў пад Чорнай Вёскай (Падляшша)
  • 1918 — у Маскве выйшаў першы нумар беларускае газэты «Дзяньніца»
  • 1954 — на атоле Бікіні ў Ціхім акіяне ЗША правялі выпрабаваньне вадароднай бомбы