Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/20 сакавіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жыгімонт Кейстутавіч. Уяўны партрэт XIX стагодзьдзя
Жыгімонт Кейстутавіч. Уяўны партрэт XIX стагодзьдзя

20 сакавіка: Міжнародны дзень астралёгіі

  • 1440 — у выніку змовы ў Троках забілі вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча (на выяве)
  • 1531Юры Радзівіл заступіў на пасаду гетмана вялікага літоўскага
  • 1585кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Вяліжу Магдэбурскае права і герб
  • 1767 — пры падтрымцы арміі Расейскае імпэрыі ўтварылася Слуцкая канфэдэрацыя
  • 1792Нацыянальны сход Францыі ўхваліў застасаваньне гільятыны
  • 1815Напалеон з уласным войскам увайшоў у Парыж; пачатак «ста дзён»
  • 1916 — у часопіс «Annalen der Physik» паступіў артыкул А. Айнштайна з апісаньнем агульнае тэорыі рэлятыўнасьці
  • 1933 — каля Мюнхэну нацысты збудавалі першы ў Трэцім Райху канцэнтрацыйны лягер Дахаў; першымі ягонымі вязьнямі былі прадстаўнікі нямецкае апазыцыі
  • 1956 — абвяшчэньне незалежнасьці Тунісу
  • 1988 — у Менску адбыўся мітынг у абарону гістарычнае забудовы Высокага Места, супраць будовы станцыі мэтро Няміга не месцы Замчышча
  • 1995 — у Полацку выйшаў першы нумар грэка-каталіцкае газэты «Царква»