Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/22 сьнежня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лятымэрыя
Лятымэрыя

22 сьнежня: Дзень энэргетыка ў Беларусі

  • 1216 — папа рымскі Ганорыюс III зацьвердзіў ордэн вандроўных казаньнікаў (дамініканаў)
  • 1264 — падпісаньне мірнай і гандлёвай дамовы Полацку з Рыгай і Інфлянцкім ордэнам
  • 1845 — у Філадэлфіі (ЗША) прайшла дэманстрацыя працы першага сынтэзатара голасу, створанага нямецкім вынаходнікам Ёзэфам Фабэрам
  • 1917 — у Менску ўтварыўся Выканаўчы камітэт Першага Ўсебеларускага зьезду
  • 1932 — афіцыйная рэгістрацыя Таварыства беларускай асьветы, створанага ў Вільні
  • 1937 — у вязьніцы НКВД (Алматы) бальшавікі расстралялі беларускага рымска-каталіцкага сьвятара і грамадзкага дзеяча Янку Вярсоцкага
  • 1938 — каля берагоў Паўднёвай Афрыкі злавілі першую лятымэрыю (на выяве) — найдаўнейшую з сучасных рыбаў
  • 1945 — у Менску адкрыўся Беларускі тэатральны інстытут (з 1993 году — Беларуская акадэмія мастацтваў)
  • 1988 — згодна з падпісанай ПАР дамовай апошняя калёнія ў АфрыцыНамібія — атрымала незалежнасьць
  • 1989 — у Румыніі перамагла народная рэвалюцыя, скіраваная супраць рэжыму Нікалае Чаўшэску