Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/26 ліпеня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адваротны бок 50 капеек, банкноты найменшага наміналу
Адваротны бок 50 капеек, банкноты найменшага наміналу

26 ліпеня:

  • 811баўгарскі хан Крум нанёс зьнішчальную паразу бізантыйцам
  • 1139 — абвяшчэньне першага караля Партугаліі
  • 1511вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Наваградку Магдэбурскае права
  • 1847Лібэрыя першаю з афрыканскіх калёніяў абвясьціла незалежнасьць
  • 1951 — археолягі знайшлі ў Ноўгарадзе (Расея) першую берасьцяную грамату
  • 1989 — у Менску прайшоў масавы мітынг з патрабаваньнем стварэньня сьледчае камісіі ў справе ўтойваньня інфармацыі пра Чарнобыльскую аварыю
  • 1993 — пастановаю Нацыянальнага банку Беларусі ў краіне спынялася абарачэньне савецкіх грошай і ўводзілася нацыянальная валюта (на выяве)
  • 1997 — у Менску распачаўся II Зьезд беларусаў сьвету